25 красавiка 2024, Чацвер, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія баксёры здабылі чатыры бронзавыя медалі моладзевага ЧЕ

Беларускія баксёры здабылі чатыры бронзавыя медалі моладзевага ЧЕ
ФОТА З САЙТА FBRD.RU

Удзел у моладзевым чэмпіянаце Еўропы прынялі 240 спартоўцаў з 39 краін.

Беларусы здабылі чатыры бронзавыя медалі на моладзевым чэмпіянаце Еўропы (U-22), які прайшоў ва Ўладзікаўказе 7-18 сакавіка, паведамляе БелТА.

На папярэдняй стадыі беларуска Дар'я Асмалоўская (вагавая катэгорыя 69 кг) была мацнейшая за спартоўку з Вугоршчыны Вівьен Буда, але ў паўфінале саступіла больш доследнай спаборніцы з Італіі Анжэле Карын і здабыла бронзавую ўзнагароду форуму. Таксама на трэцюю прыступку п'едэстала гонару падняліся яе партнёры па камандзе Яўген Кармільчык (49 кг), Дзмітрый Дзяшкевіч (60 кг) і Аляксандр Радзівонаў (69 кг).

Удзел у моладзевым чэмпіянаце Еўропы ўзялі 240 спартоўцаў з 39 краін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках