19 красавiка 2024, Пятніца, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У атмасферы Зямлі адбыўся выбух у 10 разоў больш магутны за выбух у Хірасіме

1
У атмасферы Зямлі адбыўся выбух у 10 разоў больш магутны за выбух у Хірасіме

Але яго не заўважылі.

У снежні 2018 года над Берынгавым морам адбыўся выбух, энэргія якога ў 10 разоў перавысіла выбух атамнай бомбы ў Хірасіме. Ён доўгі час заставаўся незаўважаным, паведамляе BBC.

Метэарыт з хуткасцю 32 км/с увайшоў у атмасферу і выбухнуў на адлегласці 25,6 км над паверхняй зямлі 18 снежня 2018 года. Ён застаўся незаўважаным, бо выбух адбыўся над морам. Энэргія ўдару склала 173 кілатоны, паведаміла 18 сакавіка BBC Ліндлі Джонсан, афіцэр абароны планет у NASA.

Пасля Чэлябінскага метэарыта гэта другі па магутнасці выбух за апошнія 30 гадоў, адзначыла Джонсан.

З ейных слоў, вайсковыя спадарожнікі зафіксавалі яго летась, і NASA апавясціла вайскова-паветраныя сілы ЗША.

Слуп дыму ад выбуху зафіксаваў таксама японскі метэаралагічны спадарожнік Himawari.

Сайман Праўд, спецыяліст авіяцыйнай бяспекі і метэаролаг з Оксфардскага ўніверсітэта, які 18 сакавіка апублікаваў здымкі ў Twitter, мяркуе, што гэта быў выбух метэарыта.

«Ён з'яўляецца на выявах у патрэбны час, ён знаходзіцца ў правільным месцы, слуп дыму амаль вертыкальны, а дым вельмі высокі. Значна вышэйшы, чым аблокі ў гэтым рэгіёне, і занадта высока, каб быць следам інверсіі самалёта», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках