25 красавiка 2024, Чацвер, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейца, які ўсклаў кветкі каля месца расстрэлу вязняў гета, будуць судзіць 25 сакавіка

15
Берасцейца, які ўсклаў кветкі каля месца расстрэлу вязняў гета, будуць судзіць 25 сакавіка

Віталя Казака ўтрымлівалі ў ІЧУ за ўшанаванне памяці.

Разгляд адміністрацыйнай справы берасцейскага грамадскага актывіста Віталя Казака перанеслі на 25 сакавіка. Пра гэта паведамілі паплечнікі актывіста ў Viber-канале «Неабыякавыя».

Як раней паведамляў Charter97.org, Віталя Казака яшчэ ў пятніцу выклікалі ў адзін з участкаў міліцыі з нагоды шэрагу яго акцый па ўшанаванні памяці парэшткаў людзей, якія знайшлі ў часы будавання жыллёвага квартала «Прыбужскае». Актывіст з пастарунку не выйшаў, таму што быў адпраўлены ў ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Берасця, дзе знаходзіўся пад вартай да панядзелка:

- У нас у горадзе ёсць помнікі і ваеначальнікам, і пісьменнікам, і паэтам, і палітыкам. Але няма помніка простаму чалавеку, які тут жыў і сваім жыццём расплачваўся за памылкі палітыкаў на працягу стагоддзяў. Час ужо зрабіць такі мемарыял.

Судзіць яго павінны былі паводле двух эпізодаў, адзін з якіх падпадае пад артыкул 17.1 КоАП РБ - «дробнае хуліганства». З таго часу, як знайшлі парэшткі ахвяраў часоў Другой Сусветнай вайны на месцы будучага квартала «Прыбужскае», Віталь Казак правёў тры памятныя акцыі. Такім чынам ён хацеў заахвоціць мясцовую ўладу да годнага ўшанавання гэтага месца.

Раней актывіст з Берасця ўжо быў аштрафаваны на 20 базавых велічынь за ўскладанне кветак ля месца расстрэлу вязняў гета.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках