29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Polska The Times: З дапамогай Nord Stream 2 РФ будзе кантраляваць воды Балтыкі

2
Polska The Times: З дапамогай Nord Stream 2 РФ будзе кантраляваць воды Балтыкі

У Польшчы няма падводных лодак, каб назіраць за дзеяннямі Расеі ў Балтыйскім моры.

Выданне Polska The Times (пераклад - «Радио Польша») звяртае ўвагу на тое, што газаправод «Паўночная плынь-2», да будаўніцтва якога паслядоўна імкнуцца Нямеччына насуперак інтарэсам іншых краін ЕЗ і рэалізуе гэты праект сумесна з Расеяй, будзе таксама служыць у якасці інструмента для кантролю з боку Расеі вод Балтыкі.

«Аднак, ствараецца ўражанне, - чытаем у газеце - што Міністэрства абароны Польшчы мае намер пазбавіць нашу дзяржаву адзінай прылады, якае дазваляе гэтаму перашкодзіць».

Polska The Times піша, што адзінай прыладай Польшчы для назірання за расейскімі дзеяннямі, звязанымі з трубаправодамі на дне Балтыйскага мора, з'яўляюцца польскія падводныя лодкі. На жаль, адзначае выданне, польскі падводны флот знаходзіцца ў жаласнай сітуацыі.

У распараджэнні Вайскова-марскога флоту Польшчы ёсць усяго толькі тры падводныя судны: два нарвежскія паўвекавой даўнасці і адно 30-гадовай даўніны савецкай вытворчасці. Выратаваннем і выхадам з гэтай сітуацыі павінна была стаць праграма «Orka», у рамках якой Польшча павінна была купіць сучасныя падводныя лодкі. Але гэтая купля была замарожаная ў 2018 годзе, калі адбылася змена на пасадзе міністра абароны, - піша на сваіх старонках Polska The Times.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках