24 красавiка 2024, Серада, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Беларусі чакаецца да +10 градусаў

Заўтра ў Беларусі чакаецца да +10 градусаў

Удзень магчымыя кароткачасовы дождж і парывісты вецер да 14 м/с.

На тэрыторыі Беларусі 19 сакавіка будзе дажджліва і ветрана, у асобных раёнах рэспублікі чакаецца ўзмацненне ветру да 15-19 м/с, паведамілі «Минск-Новости» ў ДУ «Рэспубліканскі цэнтр гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя».

У Менску 19 сакавіка прагназуецца пераменная воблачнасць, удзень магчымыя кароткачасовы дождж і парывісты вецер да 14 м/с. Тэмпература паветра ўдзень складзе ад 6 да 8 цяпла.

На тэрыторыі краіны 19 сакавіка чакаецца воблачнае надвор'е з праясненнямі і моцны вецер - у Віцебску, Горадні і Магілёве парывы могуць дасягаць 18 м/с. Кароткачасовыя дажджы ў дзённы час прагназуюцца ў Віцебску, Гомелі і Горадні. Тэмпература паветра складзе: у Горадні +5... +7°C, у Віцебску і Берасці +6... +8°C, у Магілёве +7... +9°C, у Гомелі - да 10°C.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках