19 красавiка 2024, Пятніца, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка падвысіў акцызы на аўтамабільнае паліва

43
Лукашэнка падвысіў акцызы на аўтамабільнае паліва

Бензін у Беларусі можа істотна падаражэць.

Лукашэнка сваім указам №102 ад 15 сакавіка зацвердзіў новыя стаўкі акцызаў на нафтапрадукты да канца 2019 года, паведамляе tut.by.

Нагадаем, першапачаткова на гэты год меркавалася знізіць стаўкі акцызаў на бензін і дызельнае паліва на 25% у параўнанні з узроўнем акцызаў, якія дзейнічалі з 1 ліпеня да 31 снежня 2018 года. У Мінфіне гэтае дзеянне тлумачылі частковай кампенсацыяй НПЗ росту кошту нафты ва ўмовах рэалізацыі «падатковага манеўру» ў Расеі (памяншэнне даходаў бюджэту праз гэта складала 170,7 млн рублёў).

Цяпер стаўку акцызу на бензін, які не адпавядае класу 5, установяць у суме 475,08 рублёў за 1 тону (раней - 435,08, у 2018 годзе - 580,11 рублёў), на бензін класа 5 - 292,59 рублёў за 1 тону (252,59 і 336,79 рублёў адпаведна), на дызельнае паліва, якое не адпавядае класу 5, - 227,05 за 1 тону (187,05 і 249,4 рублёў), на дызельнае паліва класа 5 - 178,33 за 1 тону (138,33 і 184,44 рублёў).

Пры гэтым стаўка акцызу на звадкаваны вуглевадародны газ павялічаная ўдвая, да 108,42 рублёў за 1000 куб. метраў.

Раней у Мінфіне не выключалі магчымасці адмовы ад збірання акцызаў на бензін і дызель «для захавання прымальнага для эканомікі і насельніцтва ўзроўню раздробных коштаў паліва».

З 17 сакавіка ў Беларусі аўтамабільнае паліва зноў падаражэла на адну капейку. У «Белнафтахіме» адзначылі, што з пачатку 2019 года кошт расейскай нафты для беларускіх НПЗ у даляравым эквіваленце вырас на 8,8%. Раздробны кошт маторнага паліва за гэты перыяд павялічаны ў сярэднім на 2%.

Нядаўна намесніца начальніка планава-эканамічнай управы (паводле коштаў) «Белнафтахіма» Ларыса Балоціна тлумачыла, што вызначальным чынніка, які ўплывае на раздробны кошт маторнага паліва, з'яўляецца кошт нафты, што закупляецца нафтаперапрацоўчымі заводамі.

У сабекошце нафтапрадуктаў яна займае больш за 80%. Яшчэ адзін істотны чыннік - курс нацыянальнай валюты. «Прыкладна 1/3 усяго вырабленага аб'ёму нафтапрадуктаў рэалізуецца на ўнутраным рынку за беларускія рублі, у той час як нафта набываецца за валюту. Блізу 30% у раздробным кошце маторнага паліва - падатковая нагрузка, так што ўсялякае змяненне падатковага заканадаўства таксама ўплывае», - сказала Балоціна.

«Для насельніцтва паліва - гэта тавар штодзённага выкарыстання, кошт якога з'яўляецца вельмі адчувальнай пазіцыяй. Гэта значыць я хачу сказаць, што сацыяльны чыннік пры фармаванні коштаў маторнага паліва таксама немалаважны. Аднак аб'ектыўную ацэнку ўплыву зменлівых умоў на кошт паліва можа даць толькі комплексны падыход да разгляду ўсіх чыннікаў», - дадала яна.

Намеснік генеральнага дырэктара Мазырскага НПЗ Сяргей Крот удакладніў, што ў дзейных коштах дзель ПДВ складае 17%, акцызу - 8-13%, астатняе прыпадае на затраты вытворчасці, у тым ліку на набыццё нафты, а таксама на расходы, звязаныя з рэалізацыяй паліва.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках