20 красавiка 2024, Субота, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Французская міністарка назвала свайго ката Брэксіт праз ягоны характар

Французская міністарка назвала свайго ката Брэксіт праз ягоны характар
НАТАЛІ ЛУАЗО
ФОТА: EPA

Наталі Луазо курыруе ў Францыі пытанні, звязаныя з выхадам Вялікабрытаніі з Еўразвязу.

Міністарка ў еўрапейскіх справах пры кіраўніку МЗС Францыі Наталі Луазо надумала назваць свайго ката Брэксіт (Brexit) праз ягоную нерашучасць. Пра гэта паведаміў штотыднёвік Le Journal du Dimanche.

Луазо курыруе ў Францыі пытанні, звязаныя з выхадам Вялікабрытаніі з Еўразвязу, умовы якога доўга ўзгаднялі Лондан і Брусэль, а цяпер ніяк не можа ўхваліць брытанскі парламент. Мяркуючы з усяго, паводзіны палітыкаў з Вялікабрытаніі нагадалі французскай міністарцы звычкі свайго гадаванца.

«Ён будзіць мяне кожную раніцу сваім пакутлівым яўканнем, бо хоча выйсці [на двор], але калі я адчыняю дзверы, ён, нерашучы, застаецца на месцы і кідае на мяне свой змрочны погляд», - сказала Луазо, словы якой падае выданне. «Таму я назвала свайго ката Брэксіт», - заявіла міністарка.

Наталі Луазо займае пасаду міністра ў еўрапейскіх справах пры МЗС Францыі з 2017 года. Некалькі дзён таму яна выказала жаданне стаць кандыдаткай на выбарах у Еўрапарламент, якія адбудуцца 26 траўня.

Нагадаем, 14 сакавіка Брытанскі парламент падтрымаў прапанову ўрада аб пераносе даты выхаду Злучанага Каралеўства з Еўразвязу(Brexit) на больш позні тэрмін. Цяпер брытанскі ўрад павінен накіраваць запыт ЕЗ аб так званай тэхнічнай адтэрміноўцы даты Brexit да 30 чэрвеня, калі палата абшчын зможа ўхваліць да 20 сакавіка праект пагаднення аб умовах Brexit, якога ўдалося дасягнуць брытанскай прэм'ер-міністарцы Тэрэзе Мэй падчас перамоў з Брусэлем.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках