28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: З Пуціным не збіраюся ні кашу варыць, ні на рыбалку бегаць

16
Парашэнка: З Пуціным не збіраюся ні кашу варыць, ні на рыбалку бегаць

Прэзідэнт Украіны паставіў на месца правадыра РФ.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка пракаментаваў словы Пуціна падчас візіту ў Крым пра тое, што з цяперашнім кіраўніцтвам Украіны "кашы не зварыць" і не дамагчыся пазітыўнага выніку ў развіцці двухбаковых стасункаў.

Пра гэта Парашэнка сказаў у эфіры праграмы "Свабода слова".

"Што да таго, што хтосьці з кімсьці там кашы не зварыць. Я не збіраюся з ім ні кашу варыць, ні есці, ні на рыбалку бегаць, як некаторыя нашы кандыдаты", - сказаў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Пры гэтым Пятро Парашэнка выказаў упэўненасць у тым, што пасля прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне Пуціну давядзецца аднавіць перамовы аб урэгуляванні канфлікту.

"Сённяшняе сцверджанне Пуціна пра тое, што ён гатовы супрацоўнічаць з кожным кандыдатам на выбарах прэзідэнта Украіны, акрамя Пятра Парашэнкі - гэта абсалютна выразная пазіцыя, што да выбараў прэзідэнта Пуціна будзе хадзіць, маліцца, прасіць, каб у нас выбар залежаў ад Пуціна, а не ад украінскага народа. Мая выразная пазіцыя: спадар Пуцін, вы гэтага не дачакаецеся. Украіна ўжо іншая і ўкраінцы самі будуць вызначаць свой лёс. Адразу ж пасля выбараў Пуцін будзе вымушаны забяспечыць аднаўленне перамоў аб рэалізацыі "менскіх дамоўленасцяў" і аб аднаўленні суверэнітэту Украіны ў Крыме, перайсці да разгляду і абмеркавання ў Савеце бяспекі ААН пытання ўкаранення місіі міратворцаў", - сказаў Парашэнка.

Пятр Парашэнка таксама назваў візіт прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ў анэксаваны РФ Крым парушэннем суверэнітэту Украіны.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках