28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чорнае» дзесяцігоддзе беларускай навукі

16
«Чорнае» дзесяцігоддзе беларускай навукі

Марнаванні на даследаванні ў Беларусі значна ўпалі.

Выдаткі на даследаванні і распрацоўкі палічылі аўтары даследавання «Рэфармаванне сектара R&D у Беларусі: асноўныя кірункі» і самі здзівіліся, піша «Завтра твоей страны».

«Неяк сам не чакаў, што настолькі. 2008-2017 гады - сапраўднае «чорнае» дзесяцігоддзе беларускай навукі», - піша на сваёй старонцы ў Фэйсбуку дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычныя сфера» Андрэй Казакевіч.

У 2017 годзе расходы на R&D (даследаванні і распрацоўкі) склалі 319 млн даляраў, гэта на 30% менш, чым дзесяць гадоў таму (2008), у 2016 нават на 48%!

«Калі ўзяць за аснову 2008 год, то агульныя страты сектара R&D за дзесяць гадоў большыя за 700 млн даляраў. (Гэта значыць, 4-5 сярэдніх гадавых выдаткаў 2013-2017 гадоў)», - прыводзіць звесткі палітолаг.

З бюджэтнымі грашыма сітуацыя падобная. У 2017 годзе на даследаванні было выдаткаванае 113 млн даляраў, што складае толькі 56% да 2008 года. У 2016-м было наогул 44%.

«Агульнае недафінансаванне ў параўнанні з «дакрызісным» 2008 за апошнія дзесяць гадоў большае за 500 млн даляраў (таксама блізу 5 сярэдніх гадавых выдаткаў)», - піша Андрэй Казакевіч.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках