24 красавiка 2024, Серада, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя «Слуга народа» ўзначаліла парламенцкі рэйтынг ва Украіне

5
Партыя «Слуга народа» ўзначаліла парламенцкі рэйтынг ва Украіне

Амаль чвэрць выбаршчыкаў пакуль не вызначыліся.

Паводле звестак апытання сацыялагічнай групы «Рэйтынг», лідарам парламенцкіх выбараў з'яўляецца партыя «Слуга народа», якую падтрымліваюць 22,4%, паведамляе nv.ua.

На другім месцы «Бацькаўшчына», якую падтрымліваюць - 19,1%, на трэцім «БПП Салідарнасць» - 15,8%, «Апазіцыйная платформу» падтрымліваюць 10,2%, «Грамадзянскую пазіцыю» - 7,9%, «Радыкальную партыю» - 6,1%, «Свабоду» - 3,6%, «Апазіцыйны блок» і «Самадапамогу» - па 3,2%. Астатнія партыі маюць падтрымку, меншую за 2%.

Амаль чвэрць выбаршчыкаў не вызначыліся з выбарам партыі. За апошні месяц пазіцыі лідараў умацаваліся, у дынаміку больш за ўсё дадала «Грамадзянская пазіцыя» і «БПП Салідарнасць». Страты панесла «Самадапамога».

Апытанне было праведзенае з 9 да 15 сакавіка сярод насельніцтва Украіны ад 18 гадоў і старэйшых сярод 2500 рэспандэнтаў.

Паводле апытання службы «Рэйтынг» у пачатку сакавіка партыю «Слуга народа» гатовыя былі падтрымаць 21,5%, «Бацькаўшчыну» - 18,7%, «БПП Салідарнасць» - 14,2%, «Апазіцыйную платформу «За жыццё» - 10,5%, «Грамадзянскую пазіцыю» - 6,2%, «Самадапамогу» - 5,5%.

Чарговыя выбары ў Раду павінны прайсці ў кастрычніку 2019 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках