29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Ва Украіне ў прэзідэнцкім рэйтынгу лідаруюць Зяленскі і Цімашэнка

13
Апытанне: Ва Украіне ў прэзідэнцкім рэйтынгу лідаруюць Зяленскі і Цімашэнка
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Дзейны прэзідэнт займае трэцяе месца.

У прэзідэнцкім рэйтынгу лідаруюць шоўмэн Уладзімір Зяленскі і лідарка партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка; дзейны прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка займае трэцяе месца. Гэта вынікае са звестак апытання Сацыялагічнай групы «Рэйтынг», агучаных 19 сакавіка, паведамляе «Гордон».

«Лідарам прэзідэнцкага рэйтынгу на канец другога тыдня сакавіка застаецца Уладзімір Зяленскі, якога падтрымліваюць 24,9% з тых, хто вызначыўся і мае намер галасаваць. Другую пазіцыю займае Юлія Цімашэнка (18,8%), трэцюю - Пятро Парашэнка (17,4%)», - сказана ў прэс-рэлізе.

За заснавальніка «Апазіцыйнай платформы - за жыццё» Юрыя Бойку гатовыя аддаць свае галасы 10,2% рэспандэнтаў з тых, хто прыйдзе на выбары і вызначыўся з кандыдатам, за лідара партыі «Грамадзянская пазіцыя» Анатоля Грыцэнку - 9,4%, за лідара Радыкальнай партыі Алега Ляшко - 5,8%, за нардэпа ад Апазіцыйнага блока Аляксандра Вілкула - 3,5%, за экс-начальніка Галоўнай управы вайсковай выведкі Мінабароны, былога старшыню Службы бяспекі Украіны Ігара Смяшко - 3,1% апытаных.

Апытанне правялі з 9-га да 15 сакавіка сярод 2 тысяч 500 рэспандэнтаў, старэйшых за 18 гадоў метадам асабістага фармалізаванага інтэрв'ю (face-to-face). Хібнасць складае не больш за 2%.

Выбары прэзідэнта ва Украіне прызначаныя на 31 сакавіка 2019 года. Выбарчая кампанія стартавала 31 снежня 2018 года. 8 сакавіка Цэнтрвыбаркам зацвердзіў канчатковы спіс з 39 кандыдатаў у прэзідэнты.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках