20 красавiка 2024, Субота, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У лесе пад Астраўцом знайшлі аўтамабіль з целам мытніка

У лесе пад Астраўцом знайшлі аўтамабіль з целам мытніка

Яму было 40 гадоў.

Юрыю Грыцкевічу было 40 гадоў. Ён працаваў начальнікам аддзела мытных аперацый і кантролю мытнага паста ў пункце пропуску «Катлоўка» на мяжы з Літвой, піша nn.by.

Юрый знік у суботу, 9 сакавіка. Паводле словаў сваяка, Грыцкевіч раніцай адвёў сына ў школу. Больш мужчыну ніхто не бачыў.

Мёртвага Грыцкевіча знайшлі ва ўласным аўтамабілі ў панядзелак, 11 сакавіка. Аўто стаяла ў лесе каля вёскі Міхалішак. Да выхлапной трубы быў прыкручаны шланг ад пыласоса, які вёў у салон.

Прычыны ўчынку невядомыя. Сваякі кажуць, што праблем у сям'і не было.

Цяпер ходзяць чуткі, што ўчынак мужчыны мог быць звязаны з праблемамі на працы. Нібыта праз сталыя праверкі і перапрацоўкі Грыцкевіч хацеў звольніцца, але яго не адпускалі, бо не выстарчала людзей. Але пацверджанняў гэтай версіі пакуль няма. Сваякі Юрыя не могуць ні пацвердзіць, ні зняпраўдзіць гэта.

Жонка мытніка адмовілася ад каментароў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках