28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада Еўропы заяўляе аб парушэнні Беларуссю антыкарупцыйных стандартаў

5
Рада Еўропы заяўляе аб парушэнні Беларуссю антыкарупцыйных стандартаў

З 24 рэкамендацый 20 так і засталіся нявыкананымі.

19 сакавіка антыкарупцыйны орган Рады Еўропы GRECO (групы дзяржаў у барацьбе з карупцыяй) выступіў з публічнай заявай, у якой абвінаваціў Беларусь у невыкананні антыкарупцыйных стандартаў GRECO, піша «Салідарнасць».

У 2012 годзе GRECO адрасавала Беларусі 24 рэкамендацыі, 20 з іх так і засталіся праігнараванымі. У большасці рэкамендацый гаворка ішла пра ўзмацненне незалежнасці судовай сістэмы і пракуратуры, пашырэнне самастойнасці ў працы праваахоўных органаў і абмежаванне недатыкальнасці некаторых катэгорый асоб.

Арганізацыя не раз прыходзіла да высновы, што ўзровень выканання рэкамендацый быў вельмі нізкім і агулам «нездавальняючым». Да таго ж Беларусь так і не дала дазвол на публікацыю дакладаў аб ацэнцы або аб захаванні стандартаў.

- Невыкананне правілаў і нормаў GRECO кідае цёмны цень як на прыхільнасць уладаў Беларусі прафілактыцы карупцыі і барацьбе з ёй, так і на супрацоўніцтва з GRECO агулам, - заявіў старшыня арганізацыі Марын Мрчэла. - Гэта прывяло да таго, што ўпершыню ў сваёй практыцы GRECO выступае з заявай аб парушэнні адным са сваіх чальцоў стандартаў Рады Еўропы.

Са слоў Мрчэлы, GRECO звярнулася да ўсіх 49 дзяржаў, якія ўваходзяць у арганізацыю, з просьбай азнаёміць з заявай свае органы ўлады і фінансавыя ўстановы і ў кантактах з Беларуссю браць пад увагу гэтую сітуацыю. Маўляў, гэта павінна даць імпульс да выканання Беларуссю яе антыкарупцыйных абавязацельстваў.

Рада Еўропы стварыла GRECO ў 1999 годзе для дапамогі краінам-удзельніцам у барацьбе з карупцыяй. У групу ўваходзяць 49 дзяржаў, уключаючы Беларусь, якая пры гэтым не з’яўляецца сябрам Рады Еўропы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках