19 красавiка 2024, Пятніца, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызначаны тры абавязковыя на кожны дзень прадукты

3
Вызначаны тры абавязковыя на кожны дзень прадукты

Задачу ў выбары прадуктаў харчавання чалавечы мозг шматкроць вырашае цягам кожнага дня.

Але, нягледзячы на ўсю разнастайнасць страў і закусак, якія сёння даступныя шараговаму спажыўцу, нейкія з іх павінны нязменна заставацца ў рацыёне, мяркуюць навукоўцы, піша healthinfo.ua.

Звычайна ўсе імкнуцца да таго, каб ежа была разнастайнай. Даследаванне супрацоўнікаў Карнэльскага Універсітэта (ЗША) паказала: у сярэднім чалавек больш за 200 разоў на дзень прымае пастановы, звязаныя з ежай і напоямі, выбіраючы, што, дзе, калі і колькі купляць, есці і піць.

Але, хоць самі дыетолагі раяць харчавацца разнастайна, амерыканскія навукоўцы заявілі: некаторыя прадукты павінны ўваходзіць у штодзённы рацыён, як бы гэта ні здавалася сумным.

Напрыклад, прыдатнай для рэгулярнага ўжывання яны назвалі кашу з аўса (з круп, а не шматкоў). Гэта ідэальны выбар не толькі для сняданку, але і для гарніру, адзначылі экспэрты.

Карысць аўсяных круп, са слоў спецыялістаў, неацэнная. У ёй утрымліваецца шмат найважнейшых для падтрымання здароўя мікраэлементаў - такіх, напрыклад, як магній, фосфар, кальцый, цынк, селен, вітаміны групы В і іншыя. Аўсянка падыходзіць для харчавання людзей не толькі здаровых, але і для тых, што пакутуюць на анемію, з лішняй вагой або маюць праблемы са страўнікава-кішачным трактам, а таксама са слабым сэрцам.

Іншы абавязковы прадукт - гэта яйкі. Апошнія даследаванні канчаткова зняпраўдзілі сцвярджэнне аб тым, што ў яйках утрымліваецца занадта шмат халестэрыну, падкрэслілі спецыялісты. «Рэгулярнае ўжыванне яек спрыяе падтрыманню добрай фізічнай формы, дапамагае ўмацаваць здароўе, палепшыць памяць і разумовыя здольнасці», - такі іх вердыкт.

Таксама, згодна з высновамі лекараў з ЗША, у сталы рацыён харчавання абавязкова варта ўключыць натуральныя кісламалочныя прадукты - напрыклад, кефір. У ім, як адзначаюць лекары, змяшчаецца шмат кальцыю - больш, чым у малацэ.

«Апроч кальцыю кефір змяшчае і прабіётыкі, якія станоўчым чынам уплываюць на стрававальны працэс і фармаванне моцнага імунітэту. Піць яго не толькі можна, але і трэба цягам усяго дня», - парэкамендавалі клініцысты.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках