20 красавiка 2024, Субота, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«За снежань у сакавіку»: На Віцебшчыне людзі месяцамі сядзяць без заробкаў

12
«За снежань у сакавіку»: На Віцебшчыне людзі месяцамі сядзяць без заробкаў
Фота: charter97.org

Прадпрыемствы не выплачваюць работнікам грошы, а людзі вымушаныя выжываць без грошай па некалькі месяцаў.

Работнікам унітарнага прадпрыемства «Галубічы» і КУСГП «Яблынька» на Глыбоччыне дагэтуль не выплацілі заробак за лістапад і снежань мінулага года. Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў мясцовы жыхар Кастусь Шыталь. З ягоных слоў, людзі, якія месяцамі сядзяць без заробкаў, баяцца скардзіцца на кіраўніцтва, таму што асцерагаюцца помсты.

«Еўрарадыё» высветліла, калі людзі атрымаюць свае заробкі і як выжываюць без грошай па некалькі месяцаў.

Заробак невысокі, але і яго не выдаюць

На прадпрыемстве «Галубічы» вырабляюць мясную і малочную прадукцыю. Раней «Галубічы» з'яўляліся філіялам «Глыбоцкага мясакамбіната». У Глыбокім паведамілі, што былыя філіялы цяпер самастойныя прадпрыемствы.

У бухгалтэрыі УП «Галубічы» распавялі, што за лістапад заробкі ўжо выплацілі, а за снежань абяцаюць аддаць сёння, 19 сакавіка.

«За лістапад выплацілі цалкам, сёння будзе закрыты снежань, - адказалі на прадпрыемстве. - У нас цэлы комплекс праблем: зніжэнне вытворчасці, дапушчаныя пралікі. На сёння на прадпрыемстве недахоп абаротных сродкаў. Дамовай прадугледжана, што да 30% заробку можна выдаваць прадуктамі праз краму або сваёй прадукцыяй. Заробкі невысокія, блізу 370 рублёў».

«Жывём на заробак муж»

У гаспадарцы «Яблынька» сітуацыя аналагічная. Прадпрыемства займаецца жывёлагадоўляй. Заробкі тут затрымалі з канца мінулага года. Сёння, 19 сакавіка, людзям таксама выплацілі грошы за снежань.

«Праз месяц абяцаюць за студзень выплаціць, - распавялі ў эканамічным аддзеле. - На 1 красавіка ў нас не павінна быць запазычанасцяў. Па чатырыста рублёў зарабляем. У мяне муж не ў гаспадарцы працуе, таму мы на яго заробак жывём. Калі двое ў гаспадарцы, то нават не ведаю, як жывуць».

Як паведамілі ў Дэпартаменце дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы, сёння ў краіне налічваецца 192 прадпрыемствы, якія парушылі тэрміны або парадак выплаты заробкаў. 84 з іх - у Віцебскай вобласці.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках