20 красавiка 2024, Субота, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следам за акцызамі: «Белнафтахім» падвышае аптовыя кошты паліва

21
Следам за акцызамі: «Белнафтахім» падвышае аптовыя кошты паліва

Яны вырастуць ужо з заўтрашняга дня.

У сувязі з павелічэннем ставак акцызаў на аўтамабільнае паліва падвышаюцца і аптовыя кошты светлых нафтапрадуктаў. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на канцэрн «Белнафтахім».

Аптовыя кошты вырастуць з 20 сакавіка.

«У дачыненні да раздробных коштаў тактыка канцэрна застаецца ранейшай: паступовае, пакрокавае змяненне з улікам коштаўтваральных чыннікаў - кошту сыравіны, курсу беларускага рубля і падаткаабкладання», - гаворыцца ў паведамленні «Белнафтахіму».

З 17 сакавіка ў Беларусі аўтамабільнае паліва зноў падаражэла на адну капейку. У «Белнафтахіме» адзначылі, што з пачатку 2019 года кошт расейскай нафты для беларускіх НПЗ у даляравым эквіваленце вырас на 8,8%. Раздробныя кошты маторнага паліва за гэты перыяд павялічаныя ў сярэднім на 2%. У сабекошце нафтапрадуктаў нафта займае больш за 80%.

З пачатку года стаўкі акцызаў на бензін і дызельнае паліва знізіліся на 25% у параўнанні з узроўнем акцызаў, якія дзейнічалі з 1 ліпеня да 31 снежня 2018 года. У Мінфіне гэтае дзеянне тлумачылі частковай кампенсацыяй НПЗ росту кошту нафту ва ўмовах рэалізацыі «падатковага манеўру» у Расеі (памяншэнне даходаў бюджэту праз гэта складала 170,7 млн рублёў). Але з 15 сакавіка стаўкі акцызаў усё ж трохі выраслі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках