25 красавiка 2024, Чацвер, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніка каталіцкай царквы ў Беларусі выпісалі са шпіталя пасля аперацыі

2
Кіраўніка каталіцкай царквы ў Беларусі выпісалі са шпіталя пасля аперацыі
ТАДЭВУШ КАНДРУСЕВІЧ
ФОТА: АЛЯКСАНДР КОРСАКАЎ, TUT.BY

Тадэвуш Кандрусевіч праходзіў лячэнне ў Беластоку.

18 сакавіка кіраўніка каталіцкай царквы ў Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі з бальніцы. У Беластоку яму зрабілі аперацыю на пазваночніку. Там жа, у Польшчы, ён адслужыў імшу за лекараў і тых, хто маліўся за яго здароўе, паведамляе сайт catholic.by.

«З кожным днём адчуваю сябе ўсё лепш і магу без праблем хадзіць. Зразумела, што не на 5 ці 10 кіламетраў, але на працягу дня ў суме праходжу блізу двух кіламетраў, за адзін раз пераадольваючы адрэзкі па 200-300 метраў. Спадзяюся, што дыстанцыя з кожным днём будзе павялічвацца. Гэта таксама рэкамендацыя лекараў, якія сцвярджаюць, што рух - найлепшая рэабілітацыя», - распавёў арцыбіскуп.

З ягоных слоў, яму практычна нельга сядзець і стаяць, згінацца, рабіць рэзкія рухі і г.д.

Кандрусевіч падзякаваў лекарам, Богу і ўсіх, хто за яго маліўся.

Кандрусевіча шпіталізавалі 10 сакавіка. Аперацыя на пазваночніку была запланаванай. Падчас адсутнасці абавязкі арцыбіскупа, якія дазваляе кананічнае права, выконваў генеральны вікарый - біскуп Юрый Касабуцкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках