19 красавiка 2024, Пятніца, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BBC: Мэй будзе прасіць ЕЗ адтэрмінаваць Brexіt да 30 чэрвеня

BBC: Мэй будзе прасіць ЕЗ адтэрмінаваць Brexіt да 30 чэрвеня
ТЭРЭЗА МЭЙ

Адтэрміноўка патрэбная Брытаніі для прыняцця неабходнага заканадаўства для выхаду з ЕЗ.

Прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй папросіць ЕЗ перанесці дату выхаду краіны з блока (Brexit) з 29 сакавіка на 30 чэрвеня. Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на крыніцы ў брытанскім урадзе.

На думку Мэй, адтэрміноўка патрэбная Брытаніі для прыняцця неабходнага заканадаўства для выхаду з Еўразвязу.

«Тэрэза Мэй напіша ліст ЕЗ з просьбай адтэрмінаваць Brexit да 30 чэрвеня з магчымасцю наступнага пралангавання», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, Рада Еўрапейскага звязу зацвердзіла экстраныя меры на выпадак выхаду Брытаніі з ЕЗ без пагаднення па так званаму «жорсткаму сцэнару». Часовыя меры прынятыя для абмежавання сур'ёзнай шкоды ў пэўных сектарах.

Адзначым, што Брытанія павінна пакінуць Еўразвяз 29 сакавіка, аднак на мінулым тыдні парламент прыняў рэзалюцыю, паводле якой Brexit можа быць перанесены на 30 чэрвеня, калі да 20 сакавіка палата абшчын зацвердзіць тэкст прапанаванага Мэй пагаднення аб выхадзе з ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках