18 красавiка 2024, Чацвер, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы плануюць пазбавіць імунітэту суддзяў камуністычнай эпохі

11
У Польшчы плануюць пазбавіць імунітэту суддзяў камуністычнай эпохі

Імунітэту хочуць пазбавіць 7 суддзяў і пракурораў, якія працавалі ў часы Польскай Народнай Рэспублікі.

Міністр юстыцыі і Генеральны пракурор Польшчы Збігнеў Зебра паведаміў пра падрыхтоўку заявы аб пазбаўленні імунітэту сямі суддзяў і пракурораў, якія працавалі ў часы Польскай Народнай Рэспублікі. Пра гэта паведамляе Gazeta.pl.

Са слоў Зебра, мэтай такога кроку з'яўляецца будучае прыцягненне да адказнасці суддзяў і пракурораў, якія датычныя да пераследу змагароў за дэмакратыю ў камуністычныя часы.

«Мы хочам, каб людзі, якія ўчынілі злачынствы, адказалі за свае ўчынкі», - заявіў Зебра.

Заяву аб пазбаўленні суддзяў і пракурораў імунітэту падрыхтавалі сумесна з Інстытутам нацыянальнай памяці Польшчы.

Генпракурор адзначыў, што сярод асобаў, у дачыненні да якіх пракуратура IPN патрабуе пазбаўлення імунітэту, ёсць двое суддзяў, якія да нядаўняга часу працавалі ў Вярхоўным судзе, а адзін, які на сённяшні дзень знаходзіцца на пенсіі, выносіў судовыя пастановы амаль да канца мінулага года.

Таксама Зебра дадаў, што дагэтуль у Польшчы пазбавілі імунітэту толькі аднаго суддзю, які выносіў палітычныя прысуды ў камуністычны перыяд.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках