25 красавiка 2024, Чацвер, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Егіпет наважыў павялічыць зборы з турыстаў, якія пакідаюць краіну

11
Егіпет наважыў павялічыць зборы з турыстаў, якія пакідаюць краіну
ФОТА: AFP

Егіпет - адзін з самых папулярных турыстычных напрамкаў сярод беларусаў.

Вышэйшы савет па коштаўтварэнні ў Егіпце прыняў пастанову аб павышэнні збору, што закладваецца ў кошт квіткоў на рэйсы, якія адпраўляюцца з аэрапортаў краіны, паведамляе выданне «Вета» са спасылкай на крыніцу ў Міністэрстве грамадзянскай авіяцыі.

Паводле звестак суразмоўцы выдання, ускосны збор з пасажыраў міжнародных і чартэрных авіярэйсаў павялічыцца ўпершыню з 2013 года і складзе $25, што на $5 больш, чым раней, паведамляе РБК.

Паводле звестак Сусветнага савета ў турызме і падарожжаў (WTTC), у 2018 годзе наплыў турыстаў у Егіпет вырас на 16,5%, а даходы краіны ад турызму выраслі на 11,9%, да $29,6 млрд.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках