25 красавiка 2024, Чацвер, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ прыстрашыла забараніць увоз гародніны і садавіны праз Беларусь

20
РФ прыстрашыла забараніць увоз гародніны і садавіны праз Беларусь

Прычына - няспынныя пастаўкі санкцыйнай прадукцыі з Беларусі.

Рассельгаснагляд разглядае пытанне аб пераходзе да прамога імпарту расліннай прадукцыі, што паступае ў Расею з трэціх краін у абыход Беларусі і іншых дзяржаў ЕўрАзЭС. Гэтую меру Рассельгаснагляд абмяркуе 27 сакавіка з кіраўніцтвам Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі насенняводства, каранціна і аховы раслін Беларусі, гаворыцца ў анонсе мерапрыемства на сайце службы.

Пытанне пра пераход да прамых паставак з краін паходжання прадукцыі паўстала ў шматлікіх выпадкаў паступлення ў Расею санкцыйных тавараў з Беларусі, указана ў паведамленні. Такія тавары паступаюць у суправаджэнні фітасанітарных сертыфікатаў, аформленых беларускімі кантрольнымі органамі.

Калі забарона будзе ўведзенае, увозіць у Расею падкаранцінную прадукцыю можна будзе толькі праз пункты пропуску, размешчаныя на расейскім участку вонкавага контуру ЕўрАзЭС, гэта значыць тыя, якія не мяжуюць з Беларуссю і іншымі краінамі саюза, вынікае з паведамлення.

У кастрычніку 2018 года Рассельгаснагляд папярэджваў беларускіх калегаў, што занепакоены ростам увозу ў Расею з Беларусі таматаў, шампіньёнаў, перцу, яблыкаў і іншай агародніны і садавіны па несапраўдных фітасанітарных сертыфікатах, у якіх змяшчаецца «ілжывая або заблытаная інфармацыя» пра месца паходжанне прадукцыі. На думку ведамства, гэта стварае ўмовы для фальсіфікацыі і ўвозу ў Расею санкцыйнай гародніны і садавіны.

Пасля ўвядзення Расеяй прадэмбарга ў жніўні 2014 года Беларусь стала перавалачнай базай для паставак санкцыйных прадуктаў з Еўропы, заяўляе былы міністр сельскай гаспадаркі РФ Аляксандр Ткачоў. З санкцыйных прадуктаў больш за ўсё ў Расею нелегальна ўвозяць менавіта тавары расліннага паходжання. За чатыры гады дзеяння прадэмбарга Рассельгаснагляд выявіў больш за 27 тысяч т незаконна ўвезеных прадуктаў, з іх 26,4 тысяч т - расліннай прадукцыі, адрапартавала служба ў жніўні 2018 года.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках