24 красавiка 2024, Серада, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Выбух у атмасферы Зямлі, які ў 10 разоў больш магутны за выбух на Хірасіме

2
Відэафакт: Выбух у атмасферы Зямлі, які ў 10 разоў больш магутны за выбух на Хірасіме

У Сеціве з'явілася відэа палёту метэарыта, што выбухнуў у снежні над Берынгавым морам ля берагоў Камчаткі.

На запісу можна разглядзець дымны след ад нябеснага цела, а на набліжаных кадрах захаваны сам момант выбуху, паведамляе ria.ru.

Інцыдэнт быў зафіксаваны амерыканскімі вайсковымі спадарожнікамі на вышыні 25,6 кіламетра над паверхняй Зямлі.

Магутнасць выбуху была ў дзесяць разоў мацнейшай, чым у атамнай бомбы, скінутай амерыканскімі ВПС на Хірасіму ў 1945 годзе.

Паводле звестак супрацоўніка НАСА Ліндлі Джонсана, метэарыт выбухнуў непадалёк ад лініі маршруту, якім карыстаюцца грамадзянскія самалёты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках