25 красавiка 2024, Чацвер, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілон Маск распрацаваў электрамабіль «для бедных»

33
Ілон Маск распрацаваў электрамабіль «для бедных»
ФОТА: MASHABLE

У 2019 годзе Tesla мае намер выпускаць 7000 асобнікаў навінкі на тыдзень.

Кампанія Tesla, кіраўніком якой з'яўляецца Ілон Маск, насуперак чаканням убачыць новы красовер Tesla Model Y, анансавала новы электрамабіль Tesla Model 3. Асаблівасцю навінкі з'яўляецца тое, што гэта самы танны электрамабіль у мадэльным шэрагу кампаніі, коштам «усяго» 35 тысяч даляраў. Для параўнання новыя Model S і Model X каштуюць 83 000 і 88 000 даляраў адпаведна, паведамляе Hi-news.

Натуральна, Tesla Model 3 адрозніваецца ад больш дарагіх мадэляў больш сціплымі паказчыкамі хуткасці і аўтаномнасці. Электрамабіль за 35 тысяч даляраў здольны праехаць з адной зарадкай адлегласць 350 кіламетраў. Для параўнання, мадыфікацыя Model 3 за 45 тысяч даляраў валодае запасам ходу да 500 кіламетраў. Разгон да 100 км/г займае 5,6 секунды, а максімальная хуткасць складае 210 км/г.

Танная версія даступная выключна ў чорным колеры. Астатнія колеры будуць даступныя опцыямі за дадатковыя 1500-2500 даляраў. Функцыя аўтапілота таксама скасаваная, але даступная асобна за 3000-5000 даляраў у залежнасці ад мадыфікацыі. У 2019 годзе Tesla мае намер выпускаць 7000 асобнікаў навінкі на тыдзень.

Достаточно скромный салон для автомобиля ценой в 35 тысяч долларов
Фото: Mashable

Дасягнуць зніжэння кошта Tesla здолела дзякуючы змене стратэгіі продажу. Ілон Маск заявіў, што кампанія плануе закрыць большасць раздробных крамаў і сканцэнтруецца на продажы праз інтэрнэт. Такім чынам яна скароціць выдаткі на продаж і маркетынг і зможа прадаваць аўтамабілі на 6% танней - гэта таксама паўплывае на зніжэнне кошту існых мадэляў.

Салон "дешевой" Tesla Model 3
Фото: Mashable

Блізу 130 пунктаў для дэманстрацыі аўтамабіляў Tesla прадоўжаць працу, але наведвальнікам не будзе даступны тэст-драйв. Гэта абмежаванне кампанія наважыла кампенсаваць новымі правіламі вяртання: пасля куплі аўтамабіля, людзі будуць мець права вярнуць яго цягам 7 дзён, пры ўмове, што яны не праехалі больш за 1600 кіламетраў.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках