25 красавiка 2024, Чацвер, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінеральная або адталая: у чым карысць розных варыянтаў вады

20
Мінеральная або адталая: у чым карысць розных варыянтаў вады

У іх розныя ўласцівасці.

Нават такое банальнае рэчыва як вада, можа мець свае асаблівасці і разнавіднасці, піша toneto.net.

Разгледзім падрабязней некаторыя з іх:

Мінеральная вада

Яе галоўная перавага для здароўя - папаўненне нашага арганізма тымі мінераламі, якія наш арганізм не ў стане атрымаць самастойна. Акрамя таго, гэты напой паляпшае страваванне. Але за якасную, сапраўды карысную мінеральную ваду, даводзіцца плаціць немалыя грошы. А недахоп мінералаў можна атрымаць і са здаровага, збалансаванага рацыёну.

Адталая вада

Мяркуюць, што такая вада не ўтрымлівае таксінаў, а наадварот - максімальна насычаная карыснымі рэчывамі і мікраэлементамі. Апошнім часам яна стала асабліва папулярнай, аднак варта памятаць, што не фільтраваная сырая неправераная вада ўяўляе сур'ёзную рызыку для здароўя.

Крынічная

У ідэале, яна павінна быць крышталёва чыстай і максімальна карыснай, але, на жаль, грунтавыя глебы цяпер забруджаныя настолькі, што знайсці сапраўды бяспечную і якасную крынічную ваду складана.

Дыстыляваная вада

Гэта той тып вады, якая добрая толькі для задавальнення смагі. Да яе належыць і вычышчаная водаправодная вада. У ёй не ўтрымліваюцца таксіны і дрэнныя рэчывы, але і карысці ў ёй ніякай няма.

Калодзежная або артэзіянская вада

Уважаецца за адну з самых карысных. Але, зноў жа, лепш праверыць яе якасць у хімічнай лабараторыі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках