29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

SpaceX на перадавой касманаўтыкі: відэа першага запуску Crew Dragon

13
SpaceX на перадавой касманаўтыкі: відэа першага запуску Crew Dragon

Упершыню ў гісторыі касманаўтыкі прыватная кампанія запусціла на арбітальную станцыю карабель.

Касманаўтыка выходзіць на новы ўзровень 2 сакавіка года а 10:49 раніцы паводле Менску да арбітальнай станцыі ўпершыню ў гісторыі адправіўся прыватны пілатаваны карабель. Гэта Crew Dragon амерыканскай кампаніі SpaceX Ілона Маска, і ягоны дэбютны палёт праходзіць без экіпажа, піша liga.net.

Замест астранаўтаў на борце знаходзіцца абчэплены датчыкамі манекен Рыплі ў скафандры SpaceX, а таксама такая колькасць навукова-даследчае апаратуры, каб вага карабля была роўнай яго вазе з экіпажам. На гэты раз экіпажы Міжнароднай касмічнай станцыі прывязуць усяго 181 кг розных грузаў.

Місія носіць назву SpX-DM1 (Demonstration Mission 1). На розныя прычыны, як гэта часта бывае ў касманаўтыцы, яна адбудзецца праз 3 гады пасля першых планавых дат.

Запуск ракеты Falcon 9 адбыўся са стартавага комплексу LC-39A Касмічнага цэнтра ім. Кэнэдзі, размешчанага на востраве Мерыт у акрузе Брэвард штата Фларыда. Адтуль будуць лётаць і наступныя місіі пілатаванага «Дракона».

Паводле мясцовага часу была ноч.

Адпрацаваную маршавую прыступку, нягледзячы на шторм, паспяхова пасадзілі на аўтаномную робат-пляцоўку Of Course I Still Love You ў Атлантычным акіяне.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках