18 красавiка 2024, Чацвер, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што перашкаджае беларусам падняцца ў рэйтынгу здароўя краін?

7
Што перашкаджае беларусам падняцца ў рэйтынгу здароўя краін?

Сваё меркаванне выказалі жыхары Берасця.

«Брестская газета» запыталася берасцейцаў, што перашкаджае беларусам падняцца ў рэйтынгу здароўя краін на больш высокую пазіцыю, і як гэта можна выправіць.

Дзмітрый, працуе ў сферы ІТ:

- Каб падняцца ў рэйтынгу вышэй, беларусам перашкаджае лянота. Мы не сочым за сваім здароўем, мы не ходзім на індыкатыўныя абследаванні, гэта значыць мы не робім элементарныя рэчы, якія рэкламуюцца яшчэ з 40-х гадоў мінулага стагоддзя. Адная з праблем - гэта стаматалогія. Каб беларус хадзіў раз на паўгода да стаматолага і проста так на праверку... ну, у мяне няма такіх знаёмых. Ёсць яшчэ людзі, якія ходзяць на трэнажоры і мяркуюць, што яны працуюць над сваім здароўем, а напраўду здароўем не займаюцца. Адсоткаў 20 з тых, хто займаецца - таму што гэта ім трэба. Астатнія - таму што гэта модна. Сябе я таксама не ўважаю за здаровага. Я лянуюся. Але я працую над сабой блізу 10 гадоў. Але, як медыкі смяюцца, здаровых у нас няма. Ёсць недаабследаваныя. І гэта - аб'ектыўная рэальнасць. Пасля трыццаці дзесьці зрок пагаршаецца, дзесьці калена храбусціць - гэта ўжо адхіленне ад нормы.

Іна, бухгалтарка:

- У нас дрэнная экалогія, таму вышэй і не падымаемся. А Чарнобыль? Колькі людзей у нас хварэе на рак? Напэўна, вельмі шмат. Сябе я ўважаю агулам здаровай. Стараюся весці здаровы лад жыцця. Трэба больш рухацца!

Алена, бухгалтарка:

- Наша краіна недастаткова здаровая, бо кульгае айчынны ўзровень медыцыны. Каб атрымаць аптымальны варыянт кансультацыі, даводзіцца абысці шэраг лекараў у Берасце, якія ўважаюцца за лепшых, і потым паспрабаваць патрапіць у Менск, каб нейкае меркаванне склалася. Выявіць, дапусцім, прычыну захворвання. Прыязджаеш у сталіцу, а лекары кажуць: «Хто вас кансультаваў?» Чаму так адбываецца? Няма комплекснай сістэмы. Яшчэ адна прычына - адсутнасць мабільнасці. Вось мы запісаліся на КТ - апарат зламаўся. Давялося чакаць. А да гэтага месяц чакала ў чарзе. Ёсць, вядома, шэраг выдатных спецыялістаў. У мяне нарадзілася дзіця з пытаннямі. Дзякуй богу, выратавалі. Гэтым лекарам мы ўдзячныя! Што да майго здароўя, то яно добрае. Я была ў лякарні толькі падчас цяжарнасці і родаў. А ў паліклініцы мне наогул сказалі: «Вы ў нас 10 гадоў не былі, вы ў якой паліклініцы абслугоўваліся?» Напраўду шмат якія праблемы нам толькі здаюцца праблемамі. Але схадзіце вы ў дзіцячую рэанімацыю! Адразу ўсё пераацэньваецца. Тое, з чым ты можаш спраўляцца і жыць, гэта не хвароба. Ныць не трэба: так хутчэй згаснеш. Бо так шмат прыгожага, за што можна зачапіцца.

Марыя, хатняя гаспадыня:

- На наша здароўе ўплывае ўсё разам: і шкодныя звычкі, і геаграфічнае становішча, і менталітэт. Складана вылучыць нешта адно. Сябе я ўважаю за здаровую. Мы не п'ём, не палім, працуем на свежым паветры, стараемся. Няма магчымасці займацца спортам, таму працуем на лецішчы. Гэта таксама фізічныя нагрузкі. Адчуваем сябе здаровымі!

Таццяна, загадчыца крамы:

- На здароўе беларусаў, па-першае, уплывае самасвядомасць. Мала часу застаецца пасля працы на тое, каб заняцца сабой. У нас жа практычна ў кожнага па дзве працы, бо па-іншаму даход зусім маленькі. І калі працоўны дзень па 10 гадзін, а ў некаторых і па 70 на тыдзень, то чалавеку няма часу аднавіць свае рэсурсы, кудысьці з'ездзіць. Грошай не стае. Медыцына ў нас таксама не вельмі. Няма ў лекараў часу, каб праводзіць прафілактыку. Калі на Усходзе медыцына больш накіраваная на лячэнне прычын, то ў нас на сімптаматыку. Хоць у нас, беларусаў, ёсць шанец паправіць сваё становішча! У нас выдатная прырода. Калі сапраўды заняцца сваім здароўем, то можна палепшыць вынікі. У параўнанні з іншымі я ўважаю сябе за вельмі здаровую. У мяне шмат актыўнасцяў у жыцці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках