29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цікавыя факты пра здароўе і звычкі беларусаў

5
Цікавыя факты пра здароўе і звычкі беларусаў

У даследаванне ўзялі ўдзел шэсць тысяч беларусаў ва ўзросце ад 18 да 69 гадоў.

Шырокамаштабнае даследаванне STEPS на нацыянальным узроўні ажыццяўлялася ў Беларусі ў 2016-2017 гадах. Паўторна яго плануюць правесці на рубяжы 2019-2020 гадоў, піша «Брестская газета».

Удзельнікамі STEPS былі блізу 6 тысяч беларусаў ва ўзросце ад 18 да 69 гадоў, якія пражываюць ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі. Вось якія цікавыя факты пра здароўе і звычкі беларусаў вядомыя дзякуючы гэтаму даследаванню.

- Перыядычна напіваюцца 27,4% беларускіх мужчын і 13,7% жанчын.

- Беларус агулам за дзень з'ядае 10,6 г солі. Пры гэтым норма - 5 г.

- 29,6% беларусаў паляць: 48,4% - мужчыны, 12,6% - жанчыны.

- Амаль кожны пяты беларус, які не паліць - пасіўны курэц.

- Кожны чацвёрты жыхар Беларусі пакутуе на атлусценне. Лішняя вага ёсць у 60% беларусаў.

- 72,9% рэспандэнтаў паведамілі, што ўжываюць менш за пяць порцый садавіны і (або) агародніны на дзень, што значна менш за колькасць, рэкамендаваную СААЗ.

- 13,2% рэспандэнтаў маюць узровень фізічнай актыўнасці ніжэйшы за рэкамендаваную СААЗ (сярод мужчын - 12,8%, сярод жанчын - 13,5%).

- Амаль у паловы рэспандэнтаў выяўлены падвышаны артэрыяльны ціск без істотных адрозненняў паміж мужчынамі і жанчынамі.

- 38,2% чалавек маюць павышаны ўзровень агульнага халестэрыну ў крыві.

- 40,5% (47,9% мужчын, 33,7% жанчын) маюць тры і больш фактару рызыкі неінфекцыйных захворванняў (паленне, нізкі ўзровень спажывання гародніны і (або) садавіны, гіпадынамія, залішняя маса цела, падвышаны АД). Толькі ў 5,6% рэспандэнтаў не выяўлена ніводнага фактару рызыкі НІЗ (2,5% мужчын і 8,4% жанчын).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках