18 красавiка 2024, Чацвер, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты паліва вырастуць з заўтрашняга дня

11
Кошты паліва вырастуць з заўтрашняга дня

Гэта ўжо другое павелічэнне «Белнафтахімам» коштаў паліва з пачатку года.

З 3 сакавіка павялічваюцца раздробныя кошты на аўтамабільнае паліва. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на прэс-службу «Белнафтахіму».

Кошты вырастуць на 1 капейку. Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,45 руб., АІ-95-К5-Еўра - 1,56 руб., АІ-98-К5-Еўра - 1,77 руб., ДТ - 1,56 руб.

Канцэрн паведамляе, што ў лютым 2019 года ў параўнанні з лютым 2018 года ў даляравым эквіваленце кошт нафты для Беларусі павялічыўся на 13%, у той час як кошт паліва вырас толькі на 9%.

«Карэктаванне коштаў ажыццяўляецца не толькі на падставе кан'юнктуры змененага нафтавага рынку, але і з улікам змянення іншых коштаўтваральных чыннікаў - падатковай нагрузкі, курсу нацыянальнай валюты», - тлумачыць «Белнафтахім».

Гэта другое павелічэнне канцэрнам коштаў паліва з пачатку года. Нагадаем, у 2018 годзе кошт паліва мяняўся 27 разоў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках