19 красавiка 2024, Пятніца, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жарэс Алфёраў: Цікавыя факты з жыцця лаўрэата Нобэлеўскай прэміі

5
Жарэс Алфёраў: Цікавыя факты з жыцця лаўрэата Нобэлеўскай прэміі
ЖАРЭС АЛФЁРАЎ

Нарадзіўся акадэмік ў даваенным Віцебску.

Акадэмік Жарэс Іванавіч Алфёраў, выбітны фізік, лаўрэат Нобэлеўскай прэміі памёр сёння апоўначы на 89 годзе жыцця.

Nn.by узгадала шэраг фактаў з жыцця нашага земляка.

Нарадзіўся ў даваенным Віцебску

Алфёраў нарадзіўся ў 1930 годзе ў Віцебску ў змяшанай сям'і: маці была габрэйкай, бацька - беларусам. Эвакуаваліся ў Свярдлоўскую вобласць. Пасля вайны вярнуліся, але не ўсе - старэйшы брат Жарэса загінуў на фронце.

Жыў на Старажоўцы і сябраваў з сынам Крапівы

Сын Кандрата Крапівы Ігар у школьныя гады сябраваў з будучым нобэлеўскім лаўрэатам Жарэсам Алфёравым, сваім суседам. Дом, у якім пасялілася пасля вайны сям'я Алфёрава, знаходзіўся на рагу Мапроўскай (цяпер Камуністычная) і няіснай ужо Маладзечанскай, за цяперашняй Старажоўскай вуліцай. Цяпер на тым месцы Дом Масквы і гатэль «Беларусь».

Жарэс Алфёраў успамінаў, як пазіраваў Ігару для экзаменацыйнай працы ў Акадэмію мастацтваў: «Працаваў над партрэтам два тыдні, за гэты час я, голы па пояс, прачытаў усяго Шэкспіра (у іх дома быў поўны збор твораў). Напэўна, мой аголены торс камісію не ўразіў - Ігара не прынялі (праз год ён паступіў на архітэктурны факультэт)».

Цікава, што на Старажоўцы жыла - і жыве - Святлана Алексіевіч - яшчэ адзін нобэлеўскі лаўрэат.

Модна адзяваўся

У рамане Уладзіміра Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» малады Жарэс Алфёраў апісаны так: «Быў стылягам, насіў штаны-дудачкі і пярэстую кашулю з малпамі».

На шлях да Нобэлю яго вывелі ў менскай школе

Жывучы на Старажоўцы, Алфёраў вучыўся ў 42-й школе (на Камсамольскай вуліцы), цяпер гэта гімназія, якая носіць ягонае імя.

Фізіку выкладаў Якаў Барысавіч Мельцэрзон.

ЯКАЎ МЕЛЬЦЭРЗОН

Гэтага чалавека Алфёраў часта згадваў у інтэрв'ю, падкрэсліваючы, што менавіта ён захапіў школьніка фізікай, а з ростам узроўню ведаў - і электронікай.

«Я таксама вучыўся ў Мельцэрзона і добра памятаю шкадаванне ў вачах за тоўстымі шкельцамі акуляраў, з якім ён выводзіў мне выратавальную «тройку», як мы тады называлі адзнаку «здавальняюча». На вучняў, якія атрымлівалі ў яго «выдатна», я глядзеў не тое што з зайздрасцю, а як на іншапланетных істот, якім падуладныя недасягальныя таямніцы», - пісаў у сваіх успамінах журналіст Сяргей Ваганаў, які скончыў тую ж школу і вучыўся ў таго ж настаўнікі фізікі.

Пачынаў вучыцца ў Беларусі, але зрабіў кар'еру ў Расеі

Пасля школы Алфёраў паступіў у БНТУ, але адвучыўся толькі год і з бацькамі пераехаў у Ленінград, дзе скончыў электра-тэхнічны інстытут.

АЛФЁРАЎ У 1959 ГОДЗЕ

Трапіў у аўтарытэтную лабараторыю Фізіка-тэхнічнага інстытута АН СССР, абараніў кандыдацкую, доктарскую. Узначаліў інстытут, быў уганараваны многіх прэмій.

У сваім даследаванні паўправаднікоў зайшоў так далёка, што зрабіў рэвалюцыю ў гэтай сферы, стаў акадэмікам і нобэлеўскім лаўрэатам.

ЖАРЭС АЛФЁРАЎ
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках