19 красавiка 2024, Пятніца, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Тройка ўкраінскіх алігархаў аб'ядналася супраць Парашэнкі

26
СМІ: Тройка ўкраінскіх алігархаў аб'ядналася супраць Парашэнкі

Іншыя прадстаўнікі буйнога бізнэсу Украіны занялі нейтральную пазіцыю.

Некалькі ўкраінскіх алігархаў гатовыя дапамагаць кожнаму з канкурэнтаў Парашэнкі на будучых прэзідэнцкіх выбарах, паведамляе «Украінская праўда».

Непрымірымымі апанентамі Парашэнкі з'яўляюцца Дзмітрый Фірташ, Сяргей Лёвачкін і Ігар Каламыйскі. Іх «Украінская праўда» называе «траістым звязам», чальцы якога ўпэўненыя, што Парашэнку нельга даць перамагчы другім разам.

«Можна не глядзець інтэрв'ю Ігара Каламойскага, каб зразумець яго стаўленне да дзейнага прэзідэнта. Дастаткова ўключыць [тэлеканал] «1+1» і паглядзець некалькі гадзінных «расследаванняў», якія ў сутнасці сваёй з'яўляюцца не чым іншым, як перадвыбарчай «граззю» супраць Парашэнкі», - паказваюць аўтары матэрыялу.

Апошнім часам у адкрытую вайну з Парашэнкам уступіў тэлеканал «Інтэр», які належыць Фірташу і Лёвачкіну. Як адзначаецца, у апошнія некалькі тыдняў гэты канал стаў ледзь не галоўнай тэлевізійнай трыбунай для лідара нацыяналістычнай арганізацыі «Нацыянальны корпус» Андрэя Білецкага (чальцы аб'яднання ў сярэдзіне сакавіка рабілі спробы сарваць мітынгі Парашэнкі). А ў лютым на «Інтэры» пачалі з'яўляцца станоўчыя сюжэты пра лідара прэзідэнцкай гонкі Уладзіміра Зяленскага, якога звязваюць з Каламыйскім.

Апошнім сур'ёзным медыйным хаўруснікам Парашэнкі сталі тэлеканалы, звязаныя з асяроддзем алігарха Віктара Медведчука (тэлеканалы «112 Украіна» і NewsOne).

У матэрыяле паведамляецца, што іншыя найбуйнейшыя алігархі Віктар Пінчук і Рынат Ахметаў занялі нейтральную пазіцыю.

Чарговыя прэзідэнцкія выбары ва Украіне адбудзецца 31 сакавіка 2019 года, другі тур адбудзецца 21 красавіка. Лідарам прэзідэнцкай гонкі з'яўляецца шоўмэн Уладзімір Зяленскі. Парашэнка змагаецца за выхад у другі тур з Юліяй Цімашэнкай.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках