19 красавiка 2024, Пятніца, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Рэспублікі Алтай падаў у адстаўку

2
Кіраўнік Рэспублікі Алтай падаў у адстаўку
БЕРДНІКАЎ АЛЯКСАНДР ВАСІЛЬЕВІЧ

У Расеі набірае сілу новы «губернатарапад».

Кіраўнік Рэспублікі Алтай, якая ўваходзіць у РФ, Аляксандр Берднікаў падаў заяву аб адстаўцы Уладзіміру Пуціну. Пра пастанову ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, піша РБК.

«У сувязі са сканчэннем тэрміну маіх паўнамоцтваў на пасадзе кіраўніка Рэспублікі Алтай і пераходам на іншую працу, мною пададзеная заява Прэзідэнту Расейскай Федэрацыі Уладзіміру Уладзіміравічу Пуціну аб добраахвотнай датэрміновай адстаўцы з гэтай пасады. Падкрэсліваю, што адстаўка была добраахвотнай», - напісаў ён.

Берднікаў падзякаваў прэзідэнту «за магчымасць кіраваць такі доўгі перыяд такім выдатным і прыгожым рэгіёнам» і выбарцам - за падтрымку на выбарах 2014 года. Аднак, падкрэсліў Берднікаў, «усяму ёсць разумная мяжа».

«13 гадоў працы на чале ўсялякага рэгіёну - гэта сур'ёзны тэрмін. Праца гэтая складаная і адказная, патрабуе поўнай аддачы маральных і фізічных сіл. Нам многае ўдалося зрабіць, але таксама вялікі груз неразвязаных праблем, якія назапасліся за доўгія гады. Для іх развязання патрабуюцца новыя сілы, новая энэргія, новыя сучасныя падыходы, новы кіраўнік рэспублікі», - напісаў экс-кіраўнік рэгіёну.

З учорашняга дня Берднікаў стаў другім губернатарам, які пакінулі сваю пасаду. Напярэдадні ў адстаўку сышоў кіраўнік Чалябінскай вобласці РФ Барыс Дуброўскі: ужо праз гадзіну пасля афіцыйнай заявы губернатара Пуцін падпісаў указ аб прызначэнні в.а. кіраўніка рэгіёну 45-гадовага першага намесніка міністра энэргетыкі Аляксея Тэкслера.

Пра тое, што Берднікаў - наступны кандыдат «на вылет» сярод губернатараў, 19 сакавіка паведамлялі крыніцы РБК. Асноўным кандыдатам на яго месца суразмоўцы называлі старшыню савета некамерцыйнага партнёрства «ГЛОНАСС» Алега Харахордзіна. Таксама ў якасці кандыдатур абмяркоўваліся намеснік губернатара Новасібірскай вобласці Андрэй Жукаў і сэнатар ад рэспублікі Уладзімір Палятаеў.

Берднікаў неаднаразова ўваходзіў у спіс губернатараў, якім пагражае адстаўка. У 2018 годзе яго ў «зону рызыкі» ўключыў камунікацыйны холдынг «Мінчанка Кансалтынг». У рэйтынгу ўстойлівасці губернатараў у Сібірскай федэральнай акрузе ён заняў апошняе месца.

У пул губернатараў, гатовых найбліжэйшым часам пакінуць сваю пасаду, уваходзіць таксама губернатарка Мурманскай вобласці Марына Каўтун. 19 сакавіка суразмоўцы РБК, блізкія да кіраўніцтва рэгіёну, паведамілі, што яна ўжо напісала заяву аб сыходзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках