24 красавiка 2024, Серада, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Імклівы кідок: Пентагон накіраваў 1500 вайскоўцаў у Нямеччыну

1
Імклівы кідок: Пентагон накіраваў 1500 вайскоўцаў у Нямеччыну

ЗША адпрацоўваюць навыкі хуткага перамяшчэння на выпадак крызіснай сітуацыі.

Міністэрства абароны ЗША накіравала 1500 вайскоўцаў з Форт-Бліс, штат Тэхас, у Нямеччыну. Хуткае перасоўванне войскаў мае на мэце пратэставаць здольнасць вайскоўцаў аператыўна рэагаваць у крызіснай сітуацыі. Пра гэта паведамляе «Голас Амерыкі».

Вайскоўцы будуць задзейнічаны ў вучэннях на тэрыторыі Польшчы.

Адпрацоўка такіх кідкоў закліканая ўзмацніць прысутнасць NATO ва Усходняй Еўропе на выпадак расейскай агрэсіі ды іншых надзвычайных сітуацый.

«Наша здольнасць хутка павялічыць гатовыя да бою сілы крытычна важная для падтрымкі краін NATO, - гаворыцца ў заяве камандавання ЗША ў Еўропе. - Аднак, гэта перамяшчэнне не тычыцца якой-небудзь канкрэтнай сітуацыі».

Амерыканскае вайсковае выданне Stars and Stripes адзначае, што гэтая перакідка сіл адбываецца ў рамках новай стратэгіі, распрацаванай былым міністрам абароны ЗША Джэймсам Мэцісам, які прадугледжвае больш непрадказальныя перамяшчэнні войскаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках