23 красавiка 2024, aўторак, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэспубліку Алтай у Расеі ўзначаліў кіраўнік «ГЛОНАСа»

2
Рэспубліку Алтай у Расеі ўзначаліў кіраўнік «ГЛОНАСа»
АЛЕГ ХАРАХОРДЗІН
ФОТА: 2017.IRCFORUM.RU

У РФ прайшла серыя адставак губернатараў.

Старшыня некамерцыйнага партнёрства «ГЛОНАС» і намеснік кіраўніка сакратарыяту віцэ-прэм'ера Максіма Акімава Алег Харахордзін узначаліў Рэспубліку Алтай, паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на прэс-службу Крамля.

На гэтай пасадзе Алег Харахордзін змяніў Аляксандра Берднікава, які кіраваў рэгіёнам 13 гадоў. Аб сваёй адстаўцы Берднікаў абвясціў 20 сакавіка. Пуцін ягоную заяву падпісаў.

Харахордзіна называлі асноўным кандыдатам на пасаду кіраўніка рэгіёну крыніцы РБК у асяроддзі чыноўнікаў, а таксама блізкія да кіраўніцтва рэспублікі суразмоўцы.

Алег Харахордзін нарадзіўся ў сяле Глушынка Алтайскага краю. Да пачатку 2000-х ён працаваў у камерцыйных прадпрыемствах на Алтаі. У 2002-2006 гадах ён працаваў у апараце ўпаўнаважанага прадстаўніка ў ЦФА Георгія Палтаўчанкі, з 2006 да 2011 года - ва ўправе ўнутранай палітыкі адміністрацыі прэзідэнта. У савеце федэральнага сеткавага аператара ў сферы навігацыйнай дзейнасці НП «ГЛОНАС» ён працуе з 2012 года. У 2018 годзе ён удзельнічаў у другой плыні падрыхтоўкі прэзідэнцкага кадравага рэзерву РАНГіДС. У гэтай праграме бралі ўдзел патэнцыйныя кандыдаты ў кіраўніцтва расейскіх рэгіёнаў.

Увосень 2018 гадоў к Расеі прайшла серыя адставак губернатараў. У кастрычніку стала вядома, што адміністрацыя прэзідэнта абмяркоўвае магчымасць новай ратацыі кіраўнікоў рэгіёнаў у пачатку 2019 года. Ратацыя губернатараў павінна весціся па крытэрах эфектыўнасці кіравання напярэдадні новага сезона выбараў у рэгіёнах. Крыніцы РБК назвалі сярод найбольш імаверных адстаўнікоў акрамя кіраўніка Алтая губернатара Мурманскай вобласці Марыну Каўтун.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках