28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковая слава беларусаў: 12 найбуйнейшых перамог нашай гісторыі

1
Вайсковая слава беларусаў: 12 найбуйнейшых перамог нашай гісторыі

Беларусы заўсёды адрозніваліся сваім баявым духам.

«Радыё Рацыя» сабрала 12 найбольш значных перамог у нашай гісторыі.

Восень 1362 - Бітва на рацэ Сінія Воды

Скончылася перамогай войска Літоўскага каралеўства пад кіраваннем вялікага князя Альгерда над войскамі трох татарскіх кіраўнікоў Падольскай зямлі - Крымскай, Перакопскай і Ямбалуцкай ордамі. Пасля гэтай бітвы Падолле, а ў стратэгічным выніку Кіеўшчына і іншыя землі былі ўключаны ў склад ВКЛ, яго ўладанні значна пашырыліся на поўдзень у напрамку Чорнага мора.

15 ліпеня 1410 - Грунвальдcкая бітва

Разгром Тэўтонскага ордэну войскам ВКЛ. Трыумфальны поспех злучаных сілаў Княства і Кароны меў велізарнае палітычнае значанне. Паводле ўмоў Торуньскага міру 1411 году, крыжацкі Ордэн мусіў вызваліць усе захопленыя землі і заплаціць пераможцам 300 тысяч дукатаў. Была спыненая 200-гадовая агрэсія нямецкіх рыцараў на ўсход.

5 жніўня 1506 - Бітва пад Клецкам

Перамога войскам ВКЛ на чале з Міхаілам Глінскім арміі Крымскага ханства на чале з сынамі Менглі-Гірэя Біці і Бурнашом. Клецкая бітва была найбольш значнай паразай татараў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Яна паклала канец іх буйным набегам за Прыпяць. Хан Менглі-Гірэй пад уражаннем вынікаў бітвы на пэўны час стаў саюзнікам ВКЛ.

8 верасня 1514 - Бітва пад Оршай на рацэ Крапіўна

Перамога войскам ВКЛ на чале з Канстанцінам Астрожскім маскоўскага войска. Адна з найбуйнейшых бітваў у гісторыі Еўропы XVI стагоддзя. Дзень беларускай вайсковай славы. Ініцыятыва ў шматгадовай вайне трывала перайшла да ВКЛ. Усе захопленыя Масквой гарады, апроч Смаленска, былі вызваленыя. Пачаў развальвацца накіраваны супраць нашай краіны таемны альянс Маскоўшчыны і еўрапейскіх дзяржаў.

27 студзеня 1527 - Бітва ля ракі Альшаніца

Адбылася за 30 кіламетраў ад Кіева паміж войскам ВКЛ на чале з вялікім гетманам Канстанцінам Астрожскім, палявым гетманам Янушам Радзівілам і войскам крымскіх татараў. Армія Крымскага ханства была разбітая. Было вызвалена 80 тысяч палонных, вернута нарабаваная маёмасць. Крымскія татары спынілі значныя набегі на землі ВКЛ.

27 верасня 1605 - Кірхгольмская бітва

Адбылася на тэрыторыі сучаснай Латвіі, каля Саласпілса паміж войскамі ВКЛ на чале з Янам Хадкевічам і Швецыі. Перамога войска ВКЛ. Адна з найбуйнейшых бітваў вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600-1611 гадоў. Уваходзіць у лік поўных перамог над праціўнікам меншымі сіламі. Пасля паразы шведскі кароль быў вымушаны зняць аблогу Рыгі і адмовіцца ад кантролю над Паўночнай Латвіяй і Эстоніяй.

2 верасня - 9 кастрычніка 1621 - Бітва пад Хоцінам

У ёй сышліся з аднаго боку армія Рэчы Паспалітай і ўкраінскага казацтва (камандавалі адпаведна, Ян Хадкевіч, а пасля яго смерці Станіслаў Любамірскіх і Пётр Сагайдачны каля 58 тысяч чалавек) і Атаманскай імперыі (камандаваў султан Асман II, каля 200 тысяч чалавек). Армія Рэчы Паспалітай, значна саступаючы ў колькасці, трымала абарону ва ўмацаваным лагеры і прымусіла нарэшце туркаў падпісаць перамір'е і спыніць вайну).

12 верасня 1683 - Бітва пад Венай

Перамога саюзнага войска (баварцы, саксонцы, аўстрыйцы, конныя паліцы Польшчы і ВКЛ - разам 65 тысяч пад камандаваннем Яна Сабескага) над турэцкай арміяй (200 тысяч пад камандаваннем візіра Кары Мустафы). Пасля паразы Турцыя ўжо не ўяўляла пагрозы хрысціянскай Еўропе. З Венскай бітвы пачаўся павольны заняпад турэцкай магутнасці на кантыненце.

4 красавіка 1794 - Рацлавіцкая бітва (пад Кракавам). Першая буйная бітва падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі. Паўстанцы пад камандаваннем Касцюшкі (4100 чалавек рэгулярнага войска з 12 гарматамі і 2 тысяч сялян-касінераў) перамаглі расейскія войскі пад камандаваннем генерала Аляксандра Тармасава (блізу 3 тысяч чалавек з 12 гарматамі). У бітве Касцюшка ўпершыню ў паўстанні паспяхова выкарыстаў у барацьбе з рэгулярным войскам атрады касінераў - сялян, узброеных косамі. Перамога ў бітве спрыяла разгортванню паўстання на іншай тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

19 чэрвеня 1831 - Панарская бітва

Адбылася паміж паўстанцкімі атрадамі і расейскім войскам. Акупанты пацярпелі значныя страты - 364 чалавекі. Колькасць загінулых інсургентаў невядомая. Найбуйнейшая бітва за ўвесь час вызвольнага паўстання 1830-31 гадоў.

3 чэрвеня 1863 - Бітва пад Мілавідамі

Аб'яднаныя сілы інсургентаў, блізу 800 воінаў са Слонімскага, Ваўкавыскага, Пружанскага, Навагрудскага і Гарадзенскага паветаў, на чале з Францішкам Юндзілам, Ісідарам Лукашэвічам, Аляксандрам Лянкевічам, пад агульным кіраваннем Кастуся Каліноўскага, далі вялікую бітву расейскім карнікам і войскам імперыі, якія прыйшлі карнікам на дапамогу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках