24 красавiка 2024, Серада, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рудабелцы затрымалі блогера Андрэя Павука

11
У Рудабелцы затрымалі блогера Андрэя Павука
Андрэй Павук

Міліцыя заявіла, што з кампутара блогера нібыта паступіла паведамленне аб мінаванні.

Каб трапіць у кватэру вядомага відэаблогера Андрэя Павука ў Рудабелцы (Гомельская вобласць), следчыя заявілі, што з яго хатняга кампутара нібыта паступіла паведамленне аб мініраванні будынка райвыканкама.

Пра гэта прэс-службе ГА «БАЖ» паведаміла жонка блогера Вольга Павук.

- Андрэй патэлефанаваў і папрасіў забраць дачку, бо затрымліваюць прадстаўнікі Следчага камітэта паводле падазрэння ў нібыта свядома хлуслівым паведамленні пра мінаванне. Я ўпэўнена, што ніякага паведамлення не было, а ўсё зроблена для таго, каб правесці ператрус у нашай кватэры, - распавяла Вольга.

Цяпер Андрэй Павук затрыманы нібыта для допыту, а сілавікі паведамілі, што неўзабаве вернуцца ў кватэру блогера з санкцыяй на ператрус.

Андрэй Павук - вядомы беларускі відэаблогер і сябра ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках