19 сакавiка 2024, aўторак, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталіцу Казахстана афіцыйна перайменавалі ў Нурсултан

167
Сталіцу Казахстана афіцыйна перайменавалі ў Нурсултан

Парламент прагаласаваў за папраўкі ў Канстытуцыю.

Парламент Казахстана ўхваліў перайменаванне сталіцы з Астаны ў Нурсултан.

Такая заява была зробленая на супольным пасяджэнні ўрада, піша nur.kz.

«Прэзідэнтам прынятая пастанова накіраваць гэтую прапанову на разгляд парламента без вынясення на рэферэндум. Канстытуцыйным саветам рэспублікі прынятая станоўчая пастанова», - гаворыцца ў паведамленні.

Пасля галасавання папраўкі ў Канстытуцыю былі прынятыя.

У парламенце назвалі пастанову гістарычнай.

Дэпутаты сената і мажыліса падтрымалі пастанову аб перайменаванні практычна аднагалосна.

Цяпер папраўкі ў Канстытуцыю ўвойдуць у дзеянне пасля іх падпісання прэзідэнтам Казахстана.

Такім чынам, парламент падтрымаў прапанову новага прэзідэнта Казахстана Кaсыма-Жамарта Такаева.

Напярэдадні Нурсултан Назарбаеў заявіў, што мае намер пакінуць пасаду кіраўніка дзяржавы.

Пры гэтым ён застанецца старшынём Савета бяспекі, кіраўніком партыі «Нур Атан», членам Канстытуцыйнага савета.

Часовым выканаўцам абавязкаў прэзідэнта краіны стаў спікер парламента Касым-Жамарт Такаеў.

Нурсултан Назарбаеў быў прэзідэнтам Казахстана з красавіка 1990 года.

На першых усенародных выбарах у краіне ў снежні 1991 года, якія праводзіліся на безальтэрнатыўнай аснове, ён набраў 98,7% галасоў.

Напісаць каментар 167

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках