25 красавiка 2024, Чацвер, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Як будуць выглядаць новыя цягнікі для менскага метро

8
Фотафакт: Як будуць выглядаць новыя цягнікі для менскага метро
ФОТА: РАМАН ПРАТАСЕВІЧ/«ЕЎРАРАДЫЁ»

Вагоны наважылі афарбаваць у колеры герба сталіцы.

20 сакавіка на заводзе швэйцарскай кампаніі Stadler у Фаніпалі прадэманстравалі першы цягнік для менскага метро. Футурыстычны дызайн, аўтаматыка, модульныя вагоны і міжвагонныя праходы, гукапаглынальныя матэрыялы - ужо 1 красавіка першы цягнік прыбудзе ў дэпо «Магілёўская», каб прайсці шэраг неабходных тэстаў, паведамляе «Еўрарадыё».

Інжынеры кампаніі імкнуліся падкрэсліць высокі тэхналагічны ўзровень навінкі і распрацаваць дызайн, які б адразу асацыяваўся з Менскам і сталічным метрапалітэнам. Колеры «падгледзелі» на гербе сталіцы - блакітны, белы і чырвоны актыўна выкарыстоўваюцца ў элементах новых цягнікоў.

Уваходныя пляцоўкі вагонаў зрабілі максімальна прасторнымі. Каля дзвярэй жоўтай фарбай вызначаная магчымая небяспечная зона. Усе цягнікі маюць у сваёй канструкцыі гукапаглынальныя матэрыялы.

Упершыню ў сталічным метрапалітэне з'явяцца цягнікі з сучлененымі вагонамі. Цяпер пасажыры могуць перамяшчацца па ўсім цягніку праз шырокія міжвагонныя праходы.

Для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў галаўных вагонах будзе спецыяльная зона для камфортнай перавозкі інвалідаў-вазочнікаў. Перамяшчацца па цягніку на вазку таксама будзе магчыма - шырыня праходаў паміж вагонамі гэта дазваляе.

Для зніжэння расходу электраэнэргіі і больш дакладнага захавання графіка кожны новы цягнік мае «на борце» сістэму аўтакіравання. Яна падказвае машыністу неабходную хуткасць і можа аўтаматычна спыняцца на станцыях. Праўда, працаваць гэта будзе толькі на станцыях са спецыяльна ўсталяванымі бар'ерамі.

І яшчэ адна навінка: зарадзіць свой тэлефон або планшэт можна будзе ў кожным вагоне. Таксама ўсе цягнікі маюць кандыцыянеры.

Заказ на выраб новых цягнікоў для метрапалітэна Stadler атрымаў у студзені 2017 года. Кантракт падпісаны на пастаўку 10 цягнікоў: 6 чатырохвагонных і 4 пяцівагонных. Ужо сёлета плануецца паставіць шэсць цягнікоў, а апошнія чатыры - у 2020 годзе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках