29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марыюш Антановіч: Што азначаюць вынікі муніцыпальных выбараў у Літве?

Марыюш Антановіч: Што азначаюць вынікі муніцыпальных выбараў у Літве?
МАРЫЮШ АНТАНОВІЧ
ФОТА: JOANNA BOŻERODSKA

У Вільні і Віленскім раёне мелі месца шэраг нечаканасцяў.

У Літве скончыліся выбары ў гарадскія рады і на пасады мэраў гарадоў. Коратка аб iх вынiках у Вільні, Віленскім і Шальчынінкайскім раёнах сайту Сharter97.org распавёў літоўскі палітолаг Марыюш Антановіч.

- Пра што сведчаць вынікі выбараў у Вільні, Віленскім і Шальчынінкайскім раёнах? Былі нейкія нечаканасці?

- Па большым рахунку кардынальных змен не відаць. Людзі ці не хочуць, ці ўжо не бачаць магчымасці таго, што змены можна ініцыяваць. У Вільні выбаршчыкі прагаласавалі за старую каманду, мэрам горада стаў Рэмігіюс Шымашус. У Віленскім і Шальчынінкайскім раёнах зноў перамагла Выбарчая Акцыя Палякаў Літвы - Саюз хрысціянскіх сем'яў.

Калі мы гаворым пра нечаканасці, то варта адзначыць: па-першае, у гарадскую раду Вільні не патрапілі сацыял-дэмакраты, па-другое, Выбарчая Акцыя Палякаў Літвы - Саюз хрысціянскіх сем'яў страціла 4 месцы ў гарадской радзе.

- А якія нечаканасці на выбарах мелі месца ў кантэксце ўсёй краіны?

- Напрыклад, у Клайпедзе на выбарах перамог былы ліберал Вітаўтас Грубляўскас, цалкам можна выказаць здагадку, што дзве ліберальныя сілы ў Вільні і Клайпедзе паспрабуюць стварыць кааліцыю і паспрабаваць прайсці ў Cейм на парламенцкіх выбарах 2020 года. Думаю, што ў такім выпадку можна сцвярджаць, што ў іх сур'ёзныя шанцы на тое, каб перасягнуць праз выбарчы парог.

- Як можна пракаментаваць выбарчую кампанію на пасаду кіраўніка Вільні?

- Хацелася б адзначыць, што выключна інтэнсіўная і крэатыўная кампанія, якую вёў былы, шматразовы мэр сталіцы Літвы Артурас Зуокаc скончылася ягонай паразай. Хутчэй за ўсё гэта сведчыць аб тым, што кар'ера гэтага палітыка скончылася.

- Чаго на тваю думку варта чакаць ад новых уладаў сталіцы?

- Можна меркаваць, што Рэмігіюс Шымашус будзе падтрымліваць будаўніцтва нацыянальнага стадыёна ў Шэшкіне (мікрараён Вільні - рэд.), чым і паспрабуе скарыстацца, каб перамагчы на выбарах 2023 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках