29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расстат спыняе публікацыю штомесячных звестак аб даходах расейцаў

14
Расстат спыняе публікацыю штомесячных звестак аб даходах расейцаў

Методыку зменяць і пералічаць «прамінулай датай» увесь перыяд падзення даходаў.

Рэформа расейскай эканамічнай статыстыкі, анансаваная ў канцы мінулага года пасля значнага пагаршэння лічбаў аб узроўні жыцця насельніцтва, афіцыйна стартавала, піша finanz.ru.

Расстат з красавіка спыняе публікацыю штомесячных звестак аб рэальных даходах расейцаў, паведаміў у аўторак кіраўнік установы Павел Малкаў пасля паседжання навукова-метадалагічнай рады.

З гэтага часу паказчык, што ацэньвае суму, якая застаецца на руках у людзей пасля ўсіх абавязковых аплатаў і карэкціроўкі на інфляцыю, будзе публікавацца раз на квартал.

Методыку яго падліку зменяць і пералічаць звесткі за апошнія 6 гадоў - пачынаючы з 2013 года, паведаміў Малкаў.

Пад перагляд патрапіць самы балючы для эканомікі перыяд, цягам якога даходы насельніцтва падалі пяць гадоў запар, чаго не было нават напачатку 1990-х, а ў падрахунку ўпалі на 12%.

Пра «жахлівыя» якасці звестак Расстата, якія паказалі, што летась даходы зноў упалі (на 0,2%), насуперак прагнозам урада і ўстаноўцы прэзідэнта на рывок», у канцы снежня заявіў кіраўнік Мінфіна Антон Сілуянаў. Ён падкрэсліў, што да Расстата вялікія прэтэнзіі, а методыку падліку «трэба мяняць».

Тады ж Аляксандр Сурынаў, які ўзначальваў Расстат з 2009 года, падаў заяву аб сыходзе на ўласнае жаданне, якое неадкладна падпісаў прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў.

Рэформу статыстыкі аб даходах падтрымалі большасць экспэртаў, распавёў у аўторак Малкаў, экс-міністр эканамічнага развіцця Саратаўскай вобласці, які ўзначальвае Расстат з канца снежня.

Пры разліку даходаў многіх звестак проста няма, і робіцца па сутнасці прагноз, сказаў Малкаў. Новая ж методыка «больш якасная і вынікі будуць больш абгрунтаваныя», дадаў ён.

Намеснік кіраўніка Расстата Канстанцін Лайкам адзначыў, што «радыкальнай» змены ў дынаміцы рэальных даходаў новая метадалогія не прынясе.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках