24 красавiка 2024, Серада, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Латвіі пуцінскіх дыпламатаў паставілі на месца

5
У Латвіі пуцінскіх дыпламатаў паставілі на месца

Пазіцыя міністэрства замежных спраў аб анэксіі Крыма Расеяй добра вядомая.

У латвійскім Даўгаўпілсе пасля ўмяшання МЗС Латвіі закрылі выставу «Крымская вясна: 5 гадоў у роднай гавані», арганізаваную на ініцыятыву генконсульства РФ, піша «Апостроф».

Адзначаецца, што выставу адкрылі на мінулым тыдні ў памяшканні Расейскага таварыства ў Даўгаўпілсе пры садзейнічанні генконсульства РФ да пятай гадавіны анэксіі Крыма.

У сітуацыю ўмяшалася МЗС Латвіі, і пасля перамоваў з расейскім пасольствам выставу згарнулі. У Расейскім таварыстве пацвердзілі закрыццё выставы, адзначыўшы, што яе можна будзе прагледзець у іншым месцы, не ўдакладніўшы дэталяў.

Генконсульства Расеі ў Даўгаўпілсе рэкламавала выставу ў сацсетках, суправаджаючы рэкламу прапагандысцкімі матэрыяламі пра тое, як нібыта «добра жывецца людзям» у анэксаваным Крыме.

«Пазіцыя Міністэрства замежных спраў аб нелегальнай анэксіі Крыма Расеяй добра вядомая. І яна яшчэ раз была паўтораная на мінулым тыдні, калі, на жаль, прайшло пяць гадоў з моманту так званага рэферэндуму. У сувязі са згаданым выпадкам міністэрства правяло неабходныя дыпламатычныя дзеянні», - растлумачыў прэс-сакратар МЗС Латвіі Яніс Бекерыс.

У сваю чаргу, мэр Даўгаўпілса Андрэй Элксніньш запэўніў, што не быў праінфармаваны аб правядзенні такой выставы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках