19 красавiка 2024, Пятніца, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не сядайце на краі

28
Не сядайце на краі
ВІКТАР ШЭЙМАН
ФОТА З САЙТА TUT.BY

Шэйман «вісіць» на краёчку крэсла.

Кіраўнік спраў дыктатара Віктар Шэйман дакладвае Аляксандру Лукашэнку пра стан спраў у сваёй дыяцэзіі. Размова, у асноўным, круцілася вакол развіцця супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Афрыкі.

Звярніце ўвагу, як сядзяць суразмоўцы: Лукашэнка ўтульна ўладкаваўся ў сваім крэсле, Шэйман «вісіць» на краёчку крэсла, піша «БелГазета».

Характэрна, што даўні паплечнік Лукашэнкі - не адзіны, хто застывае ў такой позе перад шэфам: кіраўніца адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава таксама часам «завісае» ў прасторы, зрэшты, як і ўсе астатнія суразмоўцы беларускага дыктатара.

У сацсетках даўно заўважылі ненатуральныя паставы суразмоўцаў прэзідэнта. Любы, хто садзіцца ў крэсла насупраць Лукашэнкі, павінен адчуваць сябе не занадта камфортна, таму ў кабінеце для прыёмаў кожнаму першапачаткова прыгатаваная нязручная поза. Памятаеце «Калыханку»? «Баю-баюшки-баю, не ложися на краю. С краю свалишься - переплачешься». Але гэта так, да слова. А Віктар Шэйман далажыў пра беларускія перспектывы ў Афрыцы: здабыча карысных выкапняў, будаўніцтва, энэргетыка, сельскагаспадарчая галіна, транспарт і лагістыка, падрыхтоўка кадраў.

Беларусь асвойвае абшары Зімбабвэ, Замбіі і Мазамбіка, а Шэйман уважае перспектыўнай і паўднёва-ўсходнюю частку Афрыкі. Ужо ідзе праца па стварэнню сумесных прадпрыемстваў у сельскай гаспадарцы, ствараецца транспартная кампанія ў сферы грузаперавозак з перспектывай работы ў поўдні Афрыкі. Беларусь таксама ўваходзіць у праект будаўніцтва электрастанцыі на сонечных панэлях у Зімбабвэ. Лукашэнка нагадаў Шэйману, што наступныя два гады будуць іспытам для ўсёй вертыкалі. «Экзамены здаем усе, у тым ліку і вы», - падкрэсліў дыктатар. Падобна на тое, Віктар Шэйман здаваў прамежкавы іспыт. Інакш для чаго на стале ляжыць гэтакая важкая тэчка?..

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках