28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп дазволіў апублікаваць даклад Мюлера аб умяшанні Расеі

5
Трамп дазволіў апублікаваць даклад Мюлера аб умяшанні Расеі
ДОНАЛЬД ТРАМП

Расследаванне аб умяшанні РФ у выбары ў ЗША вядзецца з 2017 года.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не пярэчыць супраць публікацыі дакладу спецпракурора Роберта Мюлера аб «расейскім умяшанні» ў выбары. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Reuters. Паводле звестак агенцтва, найбліжэйшым часам Мюлер накіруе дакумент генпракурору Уільяму Бару.

Расследаванне вядзецца ў ЗША з 2017 года. Дакладны тэрмін яго заканчэння невядомы. У канцы лютага CNN паведаміў, што пра вынікі будзе абвешчана найбліжэйшым часам.

Альтэрнатыўнае расследаванне меркаваных сувязяў каманды Трампа з Масквой вядзе камітэт выведкі палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША. Яго ранейшы склад, калі ў палаце большасць была ў рэспубліканцаў, не знайшоў довадаў змовы цяперашняга прэзідэнта і Расеі. Аднак расследаванне аднавілася пасля прамежкавых выбараў у лістападзе мінулага года, калі большасць у ніжняй палаце кангрэса перайшла да дэмакратаў. Расейскія ўлады і сам Трамп неаднаразова заяўлялі пра адсутнасць якой бы там ні было змовы.

У сярэдзіне сакавіка палата прадстаўнікоў (ніжняя палата кангрэсу ЗША) прыняла рэзалюцыю, якая заклікае апублікаваць вынікі расследавання Мюлера. Аднак дакумент не абавязвае генпракурора Бара публікаваць больш інфармацыі пра расследаванне, чым ён палічыць патрэбным.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках