25 красавiка 2024, Чацвер, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы вырасцілі міні-мозг, які мог бы кіраваць цягліцамі

7
Навукоўцы вырасцілі міні-мозг, які мог бы кіраваць цягліцамі

Дасягненне дапаможа лепш даследаваць розныя захворванні, звязаныя з мотанейронамі.

Навукоўцам удалося вырасціць мініятурны чалавечы мозг з прымацаваным спінным мозгам і цягліцавымі тканкамі ў лабараторных умовах. І гэта можа паскорыць даследаванні розных цяжкіх захворванняў. Шэрая гарошына велічынёй з сачавіцу, якая складаецца з мазгавых клетак, спантанна пачала выпускаць падобныя на вусікі заканчэнні для сувязі са спінным мозгам і цягліцамі, паведамляе unian.net.

Як паведамляе The Guardian, пасля ўсталявання падлучэння навукоўцы назіралі скарачэнне цягліцавых тканак пад кантролем так званага мазгавога арганоіда. Даследаванне - адна з апошніх спроб усё больш складанага штучнага ўзнаўлення чалавечага мозгу ў лабараторных умовах. І гэтым разам яно прадугледжвала злучэнне з іншымі кампанентамі цэнтральнай нервовай сістэмы.

Мадлен Ланкастэр, якая ўзначаліла даследаванні ў Лабараторыі малекулярнай біялогіі Рады медыцынскіх даследаванняў у Кембрыджы патлумачыла: «Нам падабаецца расцэньваць гэта як міні-мозг на хаду». Навукоўцы выкарысталі новы метад вырошчвання мініятурнага мозгу з чалавечых ствалавых клетак, які дазваляе арганоіду дасягнуць больш «прасунутага» этапу развіцця, чым падчас эксперыментаў у мінулым.

Апошні такі штучны мозг у вымярэнні колькасці нейронаў блізкі да таго, які назіраецца ў эмбрыёна на 12-16 тыдні цяжарнасці. Аднак, навукоўцы падкрэсліваюць, што гэтая структура ўсё яшчэ занадта малая і прымітыўная, каб мець любыя думкі, пачуцці або свядомасць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках