18 красавiка 2024, Чацвер, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Беларусі рэпрэсуюць незалежных блогераў

7
Улады Беларусі рэпрэсуюць незалежных блогераў
АНДРЭЙ ПАВУК

Праваабаронцы бачаць палітычны матыў у пераследах блогераў.

Праваабаронцы "Вясны" занепакоеныя сітуацыяй, якая склалася вакол блогера Андрэя Павука, якога затрымалі раніцай 20 сакавіка.

Акрамя таго, ПЦ «Вясна» не могуць не турбаваць апошнія падзеі, якія адбываюцца ў розных рэгіёнах Беларусі з незалежнымі блогерамі, а менавіта распачынанне цэлай серыі крымінальных спраў у дачыненні да іх.

Нагадаем, што крымінальныя справа была распачатая за апошні перыяд у дачыненні да Сяргея Петрухіна, якога абвінавачваюць у паклёпе і абразе супрацоўніка міліцыі, і ў дачыненні да Аляксандра Кабанава, якога абвінавачваюць у прысваенні грашовых сродкаў, якія яму выплачвалі жыхары дома як заробак.

«І вось цяпер затрыманне і ператрус у Андрэя Павука, распачынанне крымінальнай справы за загадзя ілжывае паведамленне аб мініраванні райвыканкама ў г. п. Акцябрскі.

Гэта справа відавочна нагадвае справу, якая была распачатая ў дачыненні да гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі, з электроннай пошты якога нібыта былі адпраўленыя порнаролікі ў інспекцыю падаткаў і збораў і ў абласное ўпраўленне Следчага камітэта», - пракаментаваў сітуацыю юрыст ПЦ «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

На думку праваабаронцы, гэта можа сведчыць пра ўзмацненне барацьбы менавіта ў сферы інтэрнэту напярэдадні выбараў, якія адбудуцца ўжо сёлета.

«Відавочна ёсць палітычны матыў у пераследах Сяргея Пятрухіна, Аляксандра Кабанава, і вось зараз Андрэя Павука. Таму што іх усіх аб'ядноўвае тое, што яны займаюцца грамадскай дзейнасцю, здымаюць відэаролікі, адкрыта крытыкуюць улады, і цяпер на ўсіх іх амаль у адзін час распачалі крымінальныя справы.

І гэта ўжо больш падобна на тэндэнцыю. Мы спадзяёмся, што гэтыя справы не будуць даведзеныя да суду, так як мы не можам казаць пра наяўнасць якіх-небудзь крымінальны-каральных дзеянняў», - падкрэсліў Валянцін Стэфановіч.

Праваабаронца мяркуе, што сфера інтэрнэту і СМІ - тая сфера, дзе за апошні год назіраецца пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека: павелічэнне выпадкаў прыцягнення незалежных журналістаў да адміністрацыйнай адказнасці за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ, унясенне змяненняў у закон «Аб СМІ», кантроль над інтэрнэтам - усё выбудоўваецца ў адну лінію. Цяпер улады актыўна ўзяліся і за незалежных блогераў.

«Мы вельмі занепакоеныя гэтым усім і будзем пільна сачыць за сітуацыяй, а ў выпадку чаго - рэагаваць пэўным чынам», - адзначыў Валянцін Стэфановіч.

Андрэй Павук - вядомы беларускі відэаблогер і сябра ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Ён вядзе ў сацыяльных сетках блог «Рудабельская паказуха», у якім крытыкуе мясцовыя ўлады.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках