20 красавiка 2024, Субота, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На тэрыторыі Дома культуры ў Салігорскім раёне адбыўся выбух

16
На тэрыторыі Дома культуры ў Салігорскім раёне адбыўся выбух
ФОТА: МНС

Абрынуўся будынак кацельні.

Учора ўдзень выратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што адбыўся разрыў ацяпляльнага катла і абрынанне канструкцый кацельні на тэрыторыі Дома культуры ў вёсцы Хорастава Салігорскага раёна, паведамляе onliner.by.

Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, высветлілася, што адбылося разбурэнне будынка кацельні без наступнага гарэння. Качагар у момант выбуху знаходзіўся на тэрыторыі і займаўся нарыхтоўкай дроў, ён не пацярпеў, паведамляецца на сайце МНС.

Пазней падчас высвятлення абставінаў стала вядома, што пры правядзенні электрамантажных работ у Доме культуры а 13.00 кацельня была абясточаная. Папярэдне ў выніку спынення вадзяной помпы ў катле, які працаваў, спынілася цыркуляцыя вады, што і прывяло да яго разрыву. Былі пашкоджаныя сцены, перакрыцце і дах будынка кацельні. Пацярпелых няма.

ФОТА: МНС
ФОТА: МНС
ФОТА: МНС
Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках