24 красавiка 2024, Серада, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пампэа: ЗША і Ізраіль будуць супрацьстаяць Расеі, Ірану ды Кітаю

Пампэа: ЗША і Ізраіль будуць супрацьстаяць Расеі, Ірану ды Кітаю
МАЙК ПАМПЭА
ФОТА: REUTERS

Дзяржсакратар ЗША сустрэўся з Нетаньяху.

ЗША і Ізраіль будуць супрацьстаяць актыўнасці Расеі, Ірана ды Кітая, заявіў дзяржсакратар Майк Пампэа падчас візіту ў Ерусалім.

"Будуць абмяркоўвацца нашы намаганні ў барацьбе з Іранам, Расеяй і Кітаем, і мы ўжо мелі магчымасць абмеркаваць гэта некалькі хвілін таму", - сказаў ён пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Ізраіля Беньямінам Нетаньяху, піша Укрінфарм.

Пампэа дадаў, што плануе таксама сустрэчы з прадстаўнікамі Грэцыі і Кіпра для абмеркавання шляхоў энэргетычнай бяспекі, а таксама дыверсіфікацыі энэргапаставак ў рэгіён Усходняга Міжземнамор'я.

Раней дырэктар нацыянальнай выведкі ЗША Дэн Коўтс заявіў, што Расея, Кітай ды Іран спрабавалі паўплываць на прамежкавыя выбары ў Злучаных Штатах, якія праводзіліся ў лістападзе 2018 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках