20 красавiка 2024, Субота, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракурор запатрабаваў для выкрадзенага ў Беларусі Паўла Грыба шэсць гадоў калоніі

7
Пракурор запатрабаваў для выкрадзенага ў Беларусі Паўла Грыба шэсць гадоў калоніі
ПАВЕЛ ГРЫБ

Грамадзянін Украіны знаходзіцца ў крытычным стане.

Расейскі пракурор запатрабаваў для грамадзяніна Украіны Паўла Грыба шэсць гадоў калоніі. Падчас пасяджэння вайсковага суда ў Растове-на-Доне дзяржабвінаваўца заявіў, што падсудны «ўчыніў цяжкае наўмыснае злачынства, аднак актыўна спрыяў яго раскрыццю». Грыба абвінавачваюць у «садзейнічанні тэрарызму», паведамляе «Радыё Свабода».

Падчас пасяджэння суда абвінавачанаму стала дрэнна. Медыкі, якія прыбылі, дыягнаставалі ў яго абвастрэнне хваробы. Бацька Грыба раней заяўляў, што сыну тэрмінова патрабуецца аперацыя на сэрцы. Са слоў сваякоў, Грыб практычна страціў зрок, і ў яго пачаліся праблемы з памяццю. У сваю чаргу расейская амбудсмэнка Таццяна Масквалькова заявіла, што абвінавачаны знаходзіцца пад кантролем лекараў.

Украінскі студэнт Павел Грыб знік у жніўні 2017 года на тэрыторыі Беларусі. Туды ён прыехаў на сустрэчу са сваёй знаёмай. Пазней яго знайшлі ў Краснадарскім следчым ізалятары. Сваякі і адвакаты Грыба мяркуюць, што ён быў выкрадзены расейскімі спецслужбамі.

Паводле версіі Следчага камітэта, Грыб схіляў знаёмую падарваць самаробную бомбу на выпускной лінейцы ў сочынскай школе. Дзяўчына пазней прызналася журналістам, што запрасіла Грыба пад ціскам ФСБ.

Кіеў патрабуе вызвалення ўкраінскага грамадзяніна і кажа пра правакацыю расейскіх спецслужбаў. Сам Грыб усе абвінавачванні адмаўляе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках