25 красавiка 2024, Чацвер, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Штодзённыя пешыя шпацыры павялічваюць працягласць жыцця

4
Навукоўцы: Штодзённыя пешыя шпацыры павялічваюць працягласць жыцця

Станоўча ўплываюць на працягласць жыцця і паездкі на ровары.

Штодзённыя пешыя шпацыры павялічваюць імавернасць 70-гадовых перасягнуць праз 80-гадовую мяжу ўдвая. Пры гэтым не важна, ці маюць яны якія-небудзь фактары рызыкі хвароб сэрца накшталт гіпертаніі, дыябету або падвышанага ўзроўню халестэрыну, піша healthinfo.ua.

Калі людзі, старэйшыя за 70 гадоў хочуць адзначыць і наступную круглую дату 80 гадоў, то ім неабходна кожны дзень здзяйсняць пешыя шпацыры або паездкі на роварах. У гэтым выпадку імавернасць размяняць дзявяты дзясятак павялічваецца ўдвая, як высветлілі навукоўцы са Школы медыцыны Джонса Хопкінса ў Балтымары. Яны ацанілі ўзровень спартовай падрыхтоўкі людзей сталага твеку, папрасіўшы іх прайсці тэст на бегавой дарожцы ў максімальна хуткім рэжыме.

Праз гады было праведзенае паўторнае абследаванне, якое паказала, што людзі, якія прадэманстравалі максімальны ўзровень фізічнай актыўнасці, удвая часцей заставаліся ў жывых праз 10 гадоў у параўнанні з тымі, у каго гэты ўзровень быў мінімальным. Пры гэтым не мела асаблівага значэння, ці валодалі ўдзельнікі эксперыменту якімі-небудзь фактарамі рызыкі хвароб сэрца накшталт гіпертаніі, падвышанага ўзроўню халестэрыну, дыябету і нават палення. Даследнікі адзначаюць, што традыцыйныя рызыкі сэрцава-судзiнных захворванняў сталі настолькі распаўсюджанымі сярод насельніцтва сталага веку, што іх можна нават не асабліва ўлічваць пры прагнозе працягласці жыцця.

Падчас эксперыменту даследчыкі вывучылі гісторыі хвароб больш чым 6 500 чалавек, старэйшых за 70 гадоў у прамежак з 1991 да 2009 года. Усе ўдзельнікі эксперыменту праходзілі праз трэніроўкі на бегавой дарожцы ў такім хуткім рэжыме, які толькі быў ім даступны. Даследчыкі ацэньвалі, як шмат энэргіі марнуюць людзі падчас нагрузак, і як шмат фактараў рызыкі сэрцава-судзінных хвароб яны маюць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках