28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ў 2019 годзе будуць кампенсаваць 80,5% выдаткаў на жыллёва-камунальныя паслугі

16
Беларусы ў 2019 годзе будуць кампенсаваць 80,5% выдаткаў на жыллёва-камунальныя паслугі
ФОТА: TUT.BY

У электраэнэргіі – 100%.

Жыхары Беларусі ў 2019 годзе будуць кампенсаваць блізу 80,5% выдаткаў на жыллёва-камунальныя паслугі з улікам павышэння тарыфаў з 1 студзеня, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік кіраўніка ўправы паліўна-энэргетычнага комплексу, нафтахіміі і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Дзмітрый Бурдзюгоў, паведамляе БелТА.

"Ужо пралічана, што на 2019 г. з улікам павелічэння тарыфаў з 1 студзеня сярэдні адсотак кампенсацыі ва ўсім комплексе жыллёва-камунальных паслуг будзе 80,5%, у электраэнэргіі – 100%", – адзначыў Дзмітрый Бурдзюгоў.

Што тычыцца газазабеспячэння, то стоадсоткавае пакрыццё выдаткаў будзе забяспечанае толькі ў газавых плітах. У цеплавой энэргіі, якая выдаткоўваецца на апал, гаворка ідзе пра кампенсацыю насельніцтвам да 20% выдаткаў. "Гэта ацэнкавыя паказнікі, якія будуць удакладненыя ў канцы года", – сказаў Дзмітрый Бурдзюгоў.

Адзначым, на думку шэрагу экспертаў, беларусы ўжо аплачваюць 100 адсоткаў ЖКП.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках