28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дары для «данайцаў»: як дарагую зямлю ў Менску раздаюць за бесцань

10
Дары для «данайцаў»: як дарагую зямлю ў Менску раздаюць за бесцань
АРХІЎНАЕ ФОТА KP.BY

Гэта робіцца праз «аўкцыёны», а таксама праз указы Лукашэнкі.

Менск - самая дарагая сталіца СНД паводле коштаў жылля пасля Масквы. Пры гэтым кватэр будуюць усё менш, а людзі з рэгіёнаў бягуць сюды ад бясхлеб’я. Зямельныя надзелы ў Менску пад будаўніцтва - у дэфіцыце, але ўлады аддаюць іх праз розныя падазроныя схемы ў 10-15 разоў танней кадастравага кошту, паведамляе «Белсат».

Гэта робіцца праз аўкцыёны, у якіх часта ўдзельнічае толькі адна кампанія - і яна ж перамагае, а таксама праз Лукашэнку з беспрэцэдэнтнымі прэферэнцыямі для алігархічнага бізнэсу. Як, напрыклад, з групай кампаній «Дана Холдынгс» сербскіх братоў Карычаў. Пры гэтым практычна ўсе іх будоўлі жылых кварталаў і бізнэс-комплексаў заканчваюцца скаргамі жыхароў, а дамы будуюцца не з дапамогай інвестыцый, як меркавалася, а за кошт дольнікаў.

Як праходзяць аўкцыёны для абраных забудоўшчыкаў? Як бізнэс-імперыя Карычаў, якіх у свой час называлі «партманэтам» югаслаўскага дыктатара Мілошавіча, гаспадарыць у Менску, прыбіраючы канкурэнтаў і нязручных чыноўнікаў?

Пра дарункі для «данайцаў» ды іншыя скандалы з выдзяленнем зямельных надзелаў у сталіцы Беларусі - глядзіце ў відэа.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках